Гулідаўскае — возера ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Маргва, за 13 км у напрамку на захад ад горада Глыбокае, прыкладна за 0,6 км на ўсход ад вёскі Гулідава.
Плошча паверхні возера 0,27 км². Даўжыня 0,8 км, найбольшая шырыня 0,35 км, даўжыня берагавой лініі 1,95 км. Плошча вадазбору 3,25 км². Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Схілы катлавіны спадзістыя, вышынёй 2—3 м. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі нізкія, пясчаныя. Каля паўночнага і ўсходняга берагоў вузкая забалочаная пойма. Возера значна зарастае. Выцякае ручай у раку Маргва.
У возеры водзяцца шчупак звычайны, лешч, плотка, краснапёрка, гусцяра і іншыя віды рыб.
Літаратура
Спасылкі Иванов-Смоленский В. Г. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Т. 2.
Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Глыбоцкага раёна