Во́дла (), Одла — вёска ў Бераставіцкім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Канюхоўскага сельсавета. Знаходзіцца за 36 км на паўночны захад ад Вялікай Бераставіцы, 37 км ад Гродна.

Назва Гідронім Одла згадваецца ў 1540 годзе. Паводле К. Бугі, назва балцкага паходжання і за аналаг мае латышскі гідронім Adula (праз меркаваную старарускую форму Odъla).

Гісторыя У 1558 годзе згадваецца сяло Одла Граеўскага войтаўства воласці Квасоўскага двара Гродзенскай эканоміі. Мела 22 валокі зямлі, у тым ліку 6 валок стралецкіх, 14 машталерскіх. З канца XVI ст. шляхецкае ўладанне.

Насельніцтва

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Канюхоўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Бераставіцкага раёна