Вялі́кія Ёдкавічы. Сустракаецца таксама варыянт Вялі́кія Ёдкаўцы (, ) — вёска ў Бераставіцкім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Эйсмантаўскага сельсавета.
Гісторыя У 1559 годзе шляхцянка Зафея Пятроўна прадала сваю частку ў маёнтку, які належаў яе бацьку і перайшоў пасля смерці брата Амброзія ёй, сястры Ядвізе і мужу апошняй Андрэю Стасевічу за 10 коп літоўскіх грошаўСліж, Н. Шляхцянкі на старонках прыватна-прававых і судовых дакументаў Вялікага Княства Літоўскага ў XVI—XVII стст. / Наталля Сліж // ARCHE Пачатак. — 2011. — № 12 (111): Жанчына ў беларускай гісторыі. — С. 8. Са спасылкай на: Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. — Ф. 1755. — Воп. 1. — Спр. 2. — Арк. 35—35 адв..
У 1940—1954 гадах цэнтр Ёдкавіцкага сельсавета. Да 23 сакавіка 1964 года вёска ўваходзіла ў склад Жукевіцкага сельсаветаРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 23 сакавіка 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 21 (1061)..
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Эйсмантаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Бераставіцкага раёна