Кларэльвен (, ), або Трусільэльв () — рака ў Скандынавіі.

Выцякае з возера Руген на мяжы Швецыі і Нарвегіі, цячэ праз возера Фемун у Нарвегіі, ізноў перасякае мяжу са Швецыяй і ўпадае ў возера Венерн у Карльстадзе. Водная сістэма Венерн — Гёта, якая ўключае рэкі Кларэльвен, Гёта-Эльв і возера Венерн, з’яўляецца самай доўгай на Скандынаўскім паўвостраве — яе даўжыня складае 720 км. Да 1990-х гадоў выкарыстоўвалася для сплаву лесу.

Спасылкі

Катэгорыя:Басейн Венерна Катэгорыя:Рэкі Нарвегіі Катэгорыя:Рэкі Швецыі