Брэ́мергафенНапісанне Брэ́мергафен у адпаведнасці з арт. Брэмергафен. ( , — «брэменская гавань») — горад на паўночным захадзе Германіі. Аванпорт г. Брэмен пры ўпадзенні р. Везер у Паўночнае мора. Адзін з галоўных пасажырскіх і рыбалоўных партоў краіны. Разам з Брэменам, які размешчаны за 60 кіламетраў ад яго, утварае зямлю Вольны ганзейскі горад Брэмен. Насельніцтва Брэмергафена станам на лістапад 2014 года склала 109 735 чалавека.
Сярод славутасцяў горада вылучаюцца Марскі арсенал і музеі.
Геаграфія Горад размешчаны на правым (усходнім) беразе ракі Везер, у багністай мясцовасці, якая атачае яе эстуарый.
Гісторыя thumb|злева|Брэмергафен у 1849 годзе Паселішчы на тэрыторыі цяперашняга Брэмергафена ўзніклі шмат стагоддзяў назад, але сам горад быў заснаваны ў 1827 годзе. З-за заносу Везера пяском Брэмен купіў участак зямлі ў вусці Везера, які быў перададзены 1 мая 1827 года і названы Брэмергафен.
Да 1830 годзе была пабудавана Старая Гавань (der Alte Hafen). У 1847—1852 гадах узнікла Новая Гавань (der Neue Hafen). У 1854 годзе Брэмергафен ператварыўся ў самы вялікі эмігранцкі порт у Еўропе. У 1873—1876 гадах — порт Кайзергафен I (Kaiserhafen I), у 1897 годзе быў пабудаваны шлюз Кайзершлёйзэ (Kaiserschleuse) і ў 1907—1909 порты Кайзергафен II і III.
У 1857 годзе было заснавана параходства Norddeutsche Lloyd, якое стала не толькі самым вялікім параходствам у Брэмене, але і ў свеце. Аж да заканчэння Першай сусветнай вайны Брэмергафен актыўна выкарыстоўваўся ваенна-марскім флотам Германіі ў якасці часавай базы.
У 1939 годзе ў Брэмергафене быў спушчаны на ваду пабудаваны на верфі «Шыхау» грузапасажырскі цеплаход «Марс», у канцы 1940-х гадоў які стаў знакамітым савецкім НДС «Віцязь».
Насельніцтва
Эканоміка Праз Брэмергафен адбываецца ўвоз жалезнай руды, маецца кантэйнерны тэрмінал. Развіта суднабудаванне і суднарамонт, электра-тэхнічная і хімічная прамысловасць, а таксама рыбаперапрацоўка.
Рэгіянальныя рухі Большая частка даходаў ад Брэмергафенскага порта ідзе ў бюджэт зямлі Брэмен, гэта значыць, фактычна, пакідае горад. Таму ў горадзе існуюць розныя грамадскія рухі, якія выступаюць за змяненне сучаснага статусу горада — за выхад з зямлі Брэмен. Большасць гэтых рухаў выступае за стварэнне асобнай зямлі Брэмергафен. Некаторыя рухі змагаюцца за ўваходжанне Брэмергафена ў склад зямлі Ніжняя Саксонія. Варта падкрэсліць, што цяперашняя сітуацыя, калі «Брэмергафен корміць Брэмен», не задавольвае пераважную большасць жыхароў горада. Таму рэгіянальныя сепаратысцкія рухі становяцца ўсё больш моцнымі год ад года.
Гарады-пабрацімы
Галерэя
Літаратура Брэмергафен.
Спасылкі
Афіцыйны сайт горада Брэмергафен Актуальная статыстыка па зямлі Брэмен
Катэгорыя:Гарады зямлі Брэмен
Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1827 годзе