Ба́ня-Лу́ка () — горад у Босніі і Герцагавіне, фактычная сталіца Рэспублікі Сербскай з 1995 года.
Пасля падпісання Дэйтанскіх мірных пагадненняў і Парыжскага дагавора 1995 года сталіца Рэспублікі Сербскай была перанесена з горада Пале (сербская частка Сараева) у Баню-Луку, найбуйнейшы дзелавы і эканамічны цэнтр сербскай Босніі з насельніцтвам 218 тыс. чалавек (каля 16 % насельніцтва Рэспублікі Сербскай у 1996 г.)
Тапонім у перакладзе з сербскай мовы азначае банская прыстань.
Геаграфія thumb|left|Панарама горада
Баня-Лука размешчана на абодвух берагах ракі Врбас у месцы ўпадзення ў яе Врбані.
У Рэспубліцы Сербскай Баня-Лука — адзіны буйны горад, параўнальна аддалены ад межаў рэспублікі. Да любой з іх не прынамсі 30 км, што стварае дадатковыя перавагі ва ўмовах нестабільнасці ў рэгіёне.
Да пераваг становішча Баня-Лукі таксама варта аднесці яе цэнтральнае становішча ў трохвугольніку трох балканскіх сталіц: ад Бялграда горад аддзяляе 320 км, ад Заграба — 200, ад Сараева — 240 км.
За 4 кіламетраў на поўдзень ад цэнтра горада знаходзіцца гара Б'ялявіна, папулярнае месца адпачынку жыхароў Бані-Лукі і наваколляў.
Гісторыя Першы пісьмовы ўспамін пра паселішча з такой назвай сустракаецца ў летапісных крыніцах канца XV стагоддзя. У 1995 годзе горад афіцыйна адзначыў сваё пяцісотгоддзе. Чатыры першыя стагоддзі існаванні Баня-Лукі прайшлі пад турэцкім валадарствам. У той час горад стаў мясцовым адміністрацыйным цэнтрам баснійскіх земляў. Акупацыя Босніі і Герцагавіны Аўстра-Венгрыяй у 1878 г. прывяла да бурнага эканамічнага развіцця горада. У 1908 г. быў афіцыйна ўключаны ў склад Аўстра-Венгрыі разам з усёй астатняй Босніяй і Герцагавінай. З 1918 г. — у складзе Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў, будучай Югаславіі. Падчас Другой сусветнай вайны — у складзе «Незалежнай харвацкай дзяржавы».
thumb|right|200px|Храм Хрыста Збавіцеля Горад быў разбураны ў 1969 г. катастрафічным землетрасеннем, але ўлады СФРЮ здолелі не толькі цалкам аднавіць старую Баню-Луку, але і пабудаваць новыя жылыя і прамысловыя раёны.
Пад час Баснійскай вайны 1992—1995 гадоў Баня-Лука не была закранута ваеннымі дзеяннямі і не падверглася разбурэнням, як многія іншыя гарады былой Югаславіі. Шмат у чым дзякуючы гэтаму буйны і сучасны горад быў выбраны для перасялення шматлікімі сербскімі бежанцамі з Харватыі і цэнтральных і паўднёвых рэгіёнаў Босніі і Герцагавіны. Яны занялі жыллё і працоўныя месцы баснійцаў і харватаў, якія пакінулі горад. У 1992 годзе адбыўся вядомы інцыдэнт з гібеллю нованароджаных дзяцей.
Насельніцтва Паводле перапісу насельніцтва 2013 года колькасць насельніцтва горада склала 150 997 чалавек, абшчыны — 199 191 чалавекПопис становништва, домаћинстава и станова у Босни и Херцеговини 2013 на територији Републике Српске — Прелиминарни резултати, Републички завод за статистику, Бања Лука, 2013. .
Перад распадам Югаславіі, Баня-Лука была дзясятым па велічыні горадам краіны і другім, пасля Сараева, гарадскім цэнтрам у Босніі і Герцагавіне. Паводле перапісу 1991 года, у Бані-Луцы пражывала каля 150 тысяч жыхароў Афіцыйны сайт горада Баня-Лука . Амаль палову з іх (49 %) складалі сербы, 19 і 11 % — харваты і баснійцы адпаведна, і 16 % — югаславы. Цяпер жа амаль усё насельніцтва горада прадстаўлена сербамі, прычым каля траціны гараджан — бежанцы і вымушаныя перасяленцы.
Этнічны склад насельніцтва горада паводле перапісу насельніцтва 1991 года: Сербы — 70 155 (49,03 %) Мусульмане — 27 689 (19,35 %) Харваты — 15 700 (10,97 %) Югаславы — 22 645 (15,82 %) астатнія, — 6890 (4,81 %) усяго: 143 079
Эканоміка Баня-Лука — значны прамысловы вузел, дзе атрымалі развіццё электроніка, тэкстыльная прамысловасць, вытворчасць хімічных валокнаў, скуранога абутку, цэлюлозы і паперы. Чыгункай кіруе Жељезнице Републике Српске.
Адукацыя і культура Баня-Лукскі ўніверсітэт
Гарады-пабрацімы Бары, Італія Бялград, Сербія Бітонта, Італія Грац, Аўстрыя Кайзерслаўтэрн, Германія Крань, Славенія Львоў, Украіна Масква, Расія Нові-Сад, Сербія Патрас, Грэцыя
Вядомыя асобы Велімір Сомбалац Сладжана Голіч Ірэна Вранчыч (нар. 1990) — баснійская баскетбалістка. Уладзімір Враньеш (нар. 1988) — баснійскі гандбаліст.
Гл. таксама Аўтамагістраль Градзішка — Баня-Лука Баня-Лука, аэрапорт Баня-Лукская дыяцэзія Баня-Лукская епархія Музей сучаснага мастацтва Рэспублікі Сербскай Demofest
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Гарады Рэспублікі Сербскай