Тузланскі кантон (, , ) — адзін з дзесяці кантонаў Федэрацыі Босніі і Герцагавіны, якая ўваходзіць у склад Босніі і Герцагавіны. Кантон быў утвораны паводле Вашынгтонскага пагаднення 1994 года паміж харватамі і баснійцамі.
Геаграфія Размешчаны ў паўночна-ўсходняй частцы Босніі і Герцагавіны, адміністрацыйным цэнтрам кантона з’яўляецца горад Тузла. Складаецца з абшчын Банавічы, Градачац, абшчына Добай-Істак, Грачаніца, Жывініцы, Кладань, Калесія, Лукавац, Сапна, Срабрэнік, Таочак і Челич, а таксама горада Тузла.
Насельніцтва У 1991 годзе 60 % насельніцтва кантона складалі баснійцы, 28 % — сербы, 9 % — харваты. У 2002 годзе баснійцы складалі 90 % насельніцтва кантона.
Спасылкі
Катэгорыя:Кантоны Федэрацыі Босніі і Герцагавіны