Рачку́ны (, ) — вёска ў Воранаўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Бастунскага сельсавета.

Да 11 студзеня 1966 года вёска ўваходзіла ў склад Пажыжмаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 студзеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 9 (1129)., да 19 красавіка 1973 года — у склад Пагародненскага сельсаветаРашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 19 красавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 17 (1391)..

Назва На думку В. Жучкевіча, назвы вёсак Рачкі, Рачканы, Рачкуны, Рачкова, Рачкавічы ўтвораны ад прозвішчаў Рачок, Рачкан, Рачкун, РачкоўВ. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 320..

Іншае Ёсць літоўскія прозвішчы Račka, Račkis, Račkys, RaškusLietuvių pavardžių žodynas. L-Ž. Vilnius, 1989. C. 550, 551..

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Бастунскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Воранаўскага раёна