Асава́ (, ) — вёска ў Воранаўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Пагародзенскага сельсавета.

Геаграфія Знаходзіцца за 8 км на паўднёвы захад ад Воранава, на рацэ Асоўка. Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па мясцовай дарозе і далей па шашы Бастуны—Радунь.

Планіроўка ў адну вуліцу, плаўна выцягнутую з захаду на ўсход. Забудова драўляная, сядзібнага тыпу.

Гісторыя У 1524 годзе згадваецца як фальварак гаспадарскага баярына Л. Петрашкевіча, уласнасць канцлера ВКЛ Альбрэхта Гаштольда. У 1536 годзе ўладанне баяраў Дамейкавічаў, потым Давойнаў. У 1567 годзе маёнтак у Лідскім павеце ВКЛ, уладанне берасцейскага кашталяна Яна Гайкі, які выстаўляў у войска 30 коней.

У XVII ст. маёнтак, шляхецкая ўласнасць. Касцёл у гонар Святога Юрыя быў заснаваны тут у 1666 годзе па фундацыі Казіміра Францкевіча, тагачаснага ўладальніка Асавы, і яго жонкі Аляксандры. Новы драўляны касцёл быў пабудаваны ў 1732 годзе на сродкі князя Юрыя Радзівіла.

Касцёл у вёсцы Асава быў цэнтрам Гародзенскай парафіі ў XVIII ст. Ад касцёла, у кірунку на поўнач, полем праз грэблю і масток, зварочвала налева і вяла далей прамая дарога на Радунь, направа — праз адкрытае поле ішла дарога праз Гародна да Эйшышак. Дарога партыкулярная вяла праз Падваранцы да Германішак. Праз масток, міма млына і праз вёску Біланцы ішла дарога на Жырмуныpawet.net.

З 1921 года ў складзе Польшчы. З 1939 года ў БССР. У 1940—1963 гадах цэнтр Асаўскога сельсавета.

Насельніцтва

Славутасці Касцёл Святога Георгія (1910) — Плябанія

Вядомыя асобы Галіна Аляксандраўна Булыка (нар. 1960) — беларуская пісьменніца, перакладчык.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі radzima.org

Катэгорыя:Пагародзенскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Воранаўскага раёна