Ву́сава, УсаваГарады і вёскі Беларусі… (, ; да 1964 — Ву́лька Даргу́нская) — вёска ў Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Сапоцкінскага сельсавета.
Гісторыя У 1941 г. побач з вёскай знаходзілася 3-я памежная застава 86-га памежнага атрадв войскаў НКУС СССР пад камандаваннем лейтэнанта Віктара Усава. Пасля пачатку Вялікай Айчынна вайны, 22 чэрвеня 1941 г. застава лейтэнанта Усава (каля 30 чал.) абаранялася цягам 6 гадзін, пакуль памежнікі не загінулі. 6 мая 1945 г. лейтэнанту В. Усаву было пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. 28 ліпеня 1952 г. пры раскопках заставы былі знойдзены астанкі В. Усава, якія былі перазахаваныя разам з астанкамі іншых салдат каля в. Вулька Даргунская.
30 чэрвеня 1964 г. указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР в. Вулька Даргунская была перайменавана ў УсаваУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Беларускай ССР ад 30 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 23 (1063)..
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Сапоцкінскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Гродзенскага раёна Катэгорыя:Перайменаваныя населеныя пункты Беларусі