Со́нічы (, ) — вёска ў Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Сапоцкінскага сельсавета.

У 1940—1966 гадах цэнтр Соніцкага сельсавета. Да 16 сакавіка 1987 года вёска ўваходзіла ў склад Васілевіцкага сельсаветаРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 16 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901)..

Назва Тут сама фіксавалася горадзенскае прозвішча Санэцкі (Soneckі)https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CS9M-P958-Z?i=290&cat=1059116, з-пад Вільні было Сановіч (Sonowicz)https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSM1-J8D6?i=337&cat=1506928. Было германішскае Санічhttps://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CS9M-P958-Z?i=290&cat=1059116. Бытавалі Сан (Дзераўная), Санэйка (Індура)https://geneteka.genealodzy.pl/index.php?op=gt&lang=pol&bdm=B&w=22br&rid=B&search_lastname=san&search_name=&search_lastname2=&search_name2=&from_date=&to_date=&exac=1&rpp1=&ordertable= https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CS9S-JY5V?i=659&cat=834219. Ёсць літоўскія Sanys, Sanaitis, латышскія Sans, Sānshttps://pavardes.lki.lt/?pv=77a979699b51ee395fb2ed3bbb7083b0 https://uzvardi.lv/surname/805268 https://uzvardi.lv/surname/713620. Аснова San- выкарыстоўвалася ў старажытных балцка-літоўскіх двухасноўных імёнахZ. Zinkevičius. Lietuvių asmenvardžiai. Vilnius, 2008. С. 131..

Геалогія За 1 км на поўнач ад вёскі знаходзіцца Соніцкае радовішча глін. Лінзападобны паклад звязаны з лімнагляцыяльнымі адкладамі часу адступання паазерскага ледавіка.

Крыніцы

Катэгорыя:Сапоцкінскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Гродзенскага раёна