Сла́вічы (, ) — вёска ў Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Капцёўскага сельсавета.
Гісторыя У 1986 годзе да вёскі далучана суседняя вёска КавальцыРашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 17 лістапада і 22 снежня 1986 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 3 (1881)..
Славутасці Стаянка Кавальцы-1 перыяду фінальнага палеаліту, насупраць ніжняй ускраіны вёскі — Стаянка і селішча Кавальцы-2 перыяду мезаліту, бронзавага веку, сярэднявечча, на надпойменнай тэрасе ад вусця р. Горніца і ўверх па цячэнню р. Нёман да сядзібы былога хутара — Стаянка Кавальцы-3 перыяду фінальнага палеаліту, неаліту, мезаліту, бронзавага веку, насупраць садовага участка № 1 садовага таварыства «Турыст» — Селішча Кавальцы-4 перыяду сярэднявечча, новага часу, за 0,1 км уверх па цячэнню р. Нёман ад стаянкі-3, насупраць стыку садовых таварыстваў «Турыст» і «Сувязіст» — Селішча перыяду ранняга жалезнага веку — сярэднявечча, стаянка перыяду каменнага веку (10 — 2-е тысячагоддзі да н.э.), на паўночнай ускраіне вёскі, уніз па цячэнню р. Нёман — Стаянка Славічы-1 перыяду фінальнага палеаліту, на поўдзень за лініяй электраперадачы, на трох выступах надпойменнай тэрасы —
Стаянка Славічы-2 перыяду каменнага веку, насупраць верхняй ускраіны вёскі, на надпойменнай тэрасе — Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Капцёўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Гродзенскага раёна