Пы́шкi. Сустракаецца таксама варыянт Пы́шкі (, ) — вёска ў Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Падлабенскага сельсавета.

Геаграфія Размешчана на левым беразе Нёмана, насупраць пляжа «Усікі», дзе адпачываюць гродзенцы, і ўрочышча Пышкі ў Гродне. Побач знаходзяцца два затопленыя крэйдавыя кар’еры. Вызначаецца перападам рэльефу.

Назва Ёсць некалькі версій паходжання назвы. Паводле адной з іх, назву вёсцы, а па ёй і лесу, дало прозвішча або мянушка кагосьці з вяскоўцаў. Паводле іншай, назва паходзіць ад літоўскага pušis — сасна.«Яшчэ дзесьці 600 гадоў таму былі Пышкі па абодва бакі Нёмана — правыя і левыя. Апошнія засталіся па той бок Нёмана. Другія Пышкі пан перанёс, даў сялянам зямлю ў адным месцы, таму і назвалі новую вёску Пярэселка — ад слова „перасяляцца“», — расказваў гродзенскі старажыл Генрых Кізюкевіч.Паводле яго, «правыя Пышкі» былі ў тым месцы, дзе цяпер захавалася могілкі ў лесе.

Зноскі

Спасылкі

Катэгорыя:Падлабенскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Гродзенскага раёна