Скабіёза галубіная, скабіёза галубковая (Scabiosa columbaria) — кветкавая расліна роду сямейства .

Апісанне

Шматгадовая травяністая расліна з прамастойным сцяблом вышынёй 40—90 см і кароткім карэнішчам. Сцябловае лісце супраціўнае, двойчыперыстарассечанае, прыкаранёвае — лірападобна-перыстанадрэзанае або амаль суцэльнае, на чаранках, сабрана ў разетку. Кветкі двухполыя, светла-блакітныя або чырванавата-ліловыя, у галоўчатым суквецці, якое нагадвае кошык складанакветных. Агульнае кветаложа пакрыта лускападобнымі прыкветнікамі. Плод — глыбокавасьмібаразнаватая апушаная сямянка.

Пашырэнне Сярэднееўрапейскі горны рэліктавы від. Пашырана ў Еўразіі. Знаходзіцца ў Беларусі ў асобных лакалітэтах за паўночна-ўсходняй мяжой арэала. Расце на парослых хмызняком пераўвільготненых лугавінах у далінах рэк, на сырых узлесках, ускрайках балот.

Асаблівасці біялогіі Цвіце ў ліпені-верасні, пладаносіць у жніўні-верасні. Размнажэнне насеннае.

Выкарыстанне Дэкаратыўная, лекавая, меданосная і фарбавальная расліна.

Літаратура

Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. — ISBN 5-85700-095-5.

Спасылкі

Катэгорыя:Скабіёза Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Меданосныя расліны Катэгорыя:Травы Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе