Дзевято́ўка (, ) — да 2008 года вёска ў Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіла ў склад Путрышкаўскага сельсавета.
Да 16 сакавіка 1987 года вёска ўваходзіла ў склад Грандзіцкага сельсаветаРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 16 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).. 24 красавіка 2008 вёска ўключана ў межы горада ГроднаУказ Президента Республики Беларусь от 24 апреля 2008 г. № 234 «О некоторых вопросах административно-территориального устройства г. Гродно и Гродненского района» .
У 1983 годзе стала месцам здымак фільма «Белыя Росы».
Апошнія 11 дамоў вёскі, пабудаваныя ў асноўным у 1960-я гады, знеслі ў 2019 годзе.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Населеныя пункты, якія ўвайшлі ў склад Гродна