Мядзві́навічы (, ) — вёска ў Беларусі, у Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Казлоўшчынскага сельсавета.

У 1624 годзе згадваюцца як Мідзвінавічы ў складзе Вензавецкай воласці ва ўласнасці СапегаўLMAB, ф. 16 спр. 203 ч. 3.

З 1977 года да 13 ліпеня 2007 года вёска з’яўлялася цэнтрам Гярбелевіцкага сельсаветаРешение Гродненского областного Совета депутатов от 13 июля 2007 г. № 43 «О решении вопросов административно-территориального устройства Дятловского района» .

Назва Назва адыменная, ад двухасноўнага балцка-літоўскага імя Med-vin'as. У літоўскай антрапаніміі вядомыя адпаведныя іменныя асновы Med- i Vin-.

Геаграфія Знаходзіцца за 13 км у напрамку на паўднёвы захад ад горада Дзятлава, за 150 км ад Гродна, за 27 км ад чыгуначнай станцыі Наваельня.

Насельніцтва 1999 год — 153 жыхары, 77 двароў.

Крыніцы

Літаратура  — С. 67.

Спасылкі

Катэгорыя:Казлоўшчынскі сельсавет (Дзятлаўскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Дзятлаўскага раёна