Зачэ́пічы (, ) — вёска ў Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Жукоўшчынскага сельсавета.

Гісторыя Вопіс парафій Лідскага дэканата ў 1784 годзе згадвае вёску Зачэпічы ў Беліцкай парафіі як уласнасць ваяводы віленскага Караля Станіслава Радзівіла, у дзяржанні Мараўскага. Існавала карчмаpawet.net.

Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) вёска ў Расійскай імперыі. У 1915 годзе акупавана Германіяй, з 1921 года ў складзе Польшчы, з 1939 года — у БССР. З канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад нямецка-фашысцкай акупацыяй.

Насельніцтва 1880 год — 341 жыхар. 1897 год — 451 жыхар, 53 двары. 1908 год — 455 жыхароў. 1923 год — 404 жыхары, 78 двароў. 1940 год — 466 жыхароў, 147 двароў. 1959 год — 392 жыхары. 1996 год — 113 жыхароў, 63 гаспадаркі. 2015 год — 34 жыхары, 21 гаспадарка. 2019 год — 30 чал.

Вядомыя асобы Аляксей Яновіч (нар. 1939) — беларускі гаспадарчы і дзяржаўны дзеяч. Пятрусь Граніт, сапр. Іван Івашэвіч (1909—1980) — беларускі паэт.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Жукоўшчынскі сельсавет (Дзятлаўскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Дзятлаўскага раёна