Слава́цічы (, ) — аграгарадок у Зэльвенскім раёне Гродзенскай вобласці, на аўтадарозе Зэльва—Ружаны. Уваходзіць у склад Дабраселецкага сельсавета. Знаходзіцца за 25 кіламетраў на поўдзень ад гарадскога пасёлка і чыгуначнай станцыі Зэльва, 153 кіламетры ад Гродна.

Да 2017 года Славацічы былі цэнтрам Славаціцкага сельсавета.

Назва На думку В. Жучкевіча, назва вёскі Славацічы этнанімічнага паходжання — славянскае пасяленне, месцапражываннеВ. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 351..

Гісторыя У 1663 годзе згадваецца ў складзе Ваўкавыскага павету ВКЛLVIA, f. SA, b. 2.

Насельніцтва 2001 год -- 139 жыхароў, 48 двароў.

Інфраструктура Дзейнічаюць сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, амбулаторыя, аддзяленне сувязі.

Славутасці Свята-Георгіеўская царква (1788) Помнік землякам, якія загінулі ў часы ВАВ

Іншае Было старажытнае двухасноўнае балцка-прускае імя Sla-wote (Слават)Алесь Мікус. Вітаўты і Вітарты: Двухасноўныя імёны старабалцкага тыпу на ўсходзе. Масква, 2025. С. 57..

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Дабраселецкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Зэльвенскага раёна