Гудзяня́ты. Сустракаецца таксама варыянт Гудзеня́та, Гудзіня́та (, ) — вёска ў Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Бакштаўскага сельсавета. Стаіць над ракой Чапунька (Шылве).
Назва На думку В. Жучкевіча і Л. М. Лыча, назва вёскі Гудзяняты ўтворана ад літоўскай асновы гуд (gudas) — «беларус»В. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 88-89.Л. М. Лыч. Назвы зямлі беларускай. Мінск, 1994. С. 45..
Гісторыя У канцы XVII ст. маёнтак Гудзяняты ў Ашмянскім павеце Віленскага ваяводства. У 1690 г. належаў падстолію наваградскаму Парэмбскаму (Палемскаму), затым яго ўдаве.
У сярэдзіне XIX ст. вёска ў Лугамавіцкай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні, у складзе маёнтка Лаздуны, уласнасць Мілеўскіх. У 1861 г. 96 рэвіскіх душ, 2 аднадворцы. Паводле перапісу 1897 г., у вёсцы 40 двароў, 365 жыхароў, яўрэйскі малітоўны дом. У 1905 г. 336 жыхароў, 536 дзесяцін зямлі, у 1909 г. 47 двароў, 346 жыхароў.
У 1921—1939 гг. у Лугамавіцкай гміне Валожынскага павета Навагрудскага ваяводства Польшчы. У 1921 г. 55 двароў, 252 жыхары. Паводле Ольгерда Хамінскага, станам на 1927-1933 гг. у вёсцы доля літоўскамоўнага насельніцтва складала 51-90 %.Olgierd Chomiński, Leszek Bednarczuk. Obszar językowy litewski w Państwie Polskim 1927-1933 // Acta Baltico-Slavica, 2010, 34. С. 254.
3 12 кастрычніка 1940 г. вёска (88 двароў, 304 жыхары) у Бобравіцкім сельсавеце Юрацішкаўскага раёна. Працавалі пачатковая школа, крама. У 1951 г. арганізаваны калгас «Змагар». 3 20 студзеня 1960 г. у Іўеўскім раёне. 3 1969 г. у складзе калгаса «Іскра». У 1970 г. 209 жыхароў, у 1986 г. 44 двары, 120 жыхароў. У 1999 г. 29 двароў, 59 жыхароў.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Бакштаўскі сельсавет (Іўеўскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Іўеўскага раёна