Лу́кашына (, ) — вёска ў Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Іўеўскага сельсавета.

Паводле пісьмовых крыніц вядома з XVI ст. як цэнтр Лукашынскага войтаўства Іўеўскай воласці Ашмянскага павета Віленскага ваяводства.

У 1598 г. — сяло, 22 валокі зямлі, у складзе маёнтка Іўе, які тым часам належаў Кішкам.

У 1634 г. — 50 дымоў, 22 валокі зямлі.

У XIX — пачатку ХХ ст. — вёска ў Іўеўскай воласці Ашмянскага павета Віленскага губерні.

У 1861 г. — 127 рэвізскіх душ. Адносілася да маёнтка Іўе Замойскіх.

У 1866 г. — 37 двароў, 264 жыхары. Уваходзіла ў Іўеўскае, затым — цэнтр Лукашынскага сельскага таварыства.

У 1897 г. — 60 двароў, 395 жыхароў, у 1905 г. — 463 жыхары, 602 дзесяціны зямлі, у 1909 г. — 69 двароў.

У 1921—1939 гг. — у Іўеўскай гміне Валожынскага, з 1926 г. — Лідскага паветаў Навагрудскага ваяводства Польшчы. У 1921 г. — 66 двароў, 394 жыхары.

З 12.10.1940 г. — вёска (82 двары, 488 жыхароў) у Іўеўскім сельсавеце Іўеўскага раёна.

З 25.6.1941 г. да 7.7.1944 г. акупіравана нямеца-фашысцкімі захопнікамі.

У студзені 1952 г. арганізаваны калгас «17 верасня», з сакавіка 1953 г. — цэнтр калгаса «Шлях Леніна».

З 16.7.1954 г. — цэнтр Лукашынскага сельсавета. З 1962 г. — у Іўеўскім сельсавеце. У 1970 г. — 419 жыхароў. У 1999 г. 110 двароў, 248 жыхароў.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Іўеўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Іўеўскага раёна