Сёгда (, ) — вёска ў Карэліцкім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Райцаўскага сельсавета.

Назва Назва Сёгды пайшла ад адпаведнай назвы рэчкі, якая, у сваю чаргу, мае балцка-яцвяжскае паходжанне. Пра гэта сведчыць элемент -da у назве, які пайшоў ад яцвяжскага *udā «вада, рака» (роднасна лат. ūdens, пруск. (w)undan, літ. vanduo)Топоров В. Н., Трубачев О. Н. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья.. — М., 1962. — С. 169—170..

Так жа сама ўтвораныя і рачныя назвы Ясельда, Грыўда, Нёўда, Саколда, Голда. У прусаў вядомы ўтвораны блізкім чынам рэліктавы гідронім Asege-wad «Яршовае возера»K. Būga. Jotvingių žemės upių vardų galūnė -da. // Tauta ir žodis. — 1923. — Т. 1. — С. 100..

Назвы з элементам -da паказваюць арэал менш-больш паміж Наваградкам на ўсходзе, Беластокам на захадзе і Івацэвічамі на поўдні. У гэтым арэале вядомыя і іншыя выразныя яцвяжскія гідронімы: Свіцязь, Сіпа, Зэльва, *Zeita (> Zietela > Дзятлава), у якіх бачны пераход усходнябалцкага š, ž у заходнябалцкае s, z.

Антрапанімія Паводле надпісаў на надмагіллях на могілках вёскі Сёгда, у ХХ стагоддзі тут бытавалі антрапонімы Сак (найбольш распаўсюджанае), Ждан, Уласевіч, Чубрык, Клаўсуць, Шэга, Ралла і інш.

Вядомыя асобы Аляксандр Мікалаевіч Сак (1890—1937) — беларускі паэт. Віктар Пятровіч Сташчанюк (1933—2007) — беларускі мастак.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Райцаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Карэліцкага раёна