Ганчары́ (, ) — аграгарадок у Лідскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Ганчарскага сельсавета.

Геаграфія Знаходзіцца за 20 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад горада Ліда, за 100 км ад Гродна. За 1,4 км на захад ад аграгарадка знаходзіцца прыпыначны пункт Ганчары Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі. Праз аграгарадок пралягае аўтамабільная дарога Парачаны — Навагрудак.

Гісторыя За 1 км на паўночны ўсход ад вёскі, на правым беразе ракі Дзітва, ва ўрочышчы Ціханавічаў Брод размешчана стаянка мезаліту, ранняга неаліту і бронзавага веку. Памеры 60х40 м. Даследаваў у 1962 годзе М. М. Чарняўскі. Знойдзены крамянёвыя вырабы, у тым ліку ланцэтападобныя наканечнікі стрэл яніславіцкай культуры, абломкі ранненеалітычных пасудзін.

За 0,5—0,7 км ад перавозу праз раку Нёман, каля дарогі ў вёску ў Ганчароўскім лесе маюцца два круглыя курганы.

Вопіс парафій Лідскага дэканата ў 1784 годзе згадвае Ганчары як вёску ў Беліцкай парафіі, уласнасць старасты дзевянішскага Пузыны; тут існавала карчмаpawet.net.

Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) вёска ў Расійскай імперыі. У 1915 годзе акупавана Германіяй, з 1921 года ў складзе Польшчы, з 1939 года — у БССР. З канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад нямецка-фашысцкай акупацыяй.

Насельніцтва 1996 год — 460 жыхароў, 175 двароў.

Славутасці Свята-Пакроўская царква (1774 год).

Крыніцы

Літаратура

Лаўрэш Леанід. Прыходы ў Ганчарах і Дакудаве // Лідскі Летапісец. 2020. № 4(92). С. 44-71. // на pawet.net

Спасылкі

Катэгорыя:Ганчарскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Лідскага раёна