Ана́цкі. Сустракаецца таксама варыянт Анацкі́. (, ) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Траццякоўскага сельсавета.

Гісторыя За 1,5-2 км ад левага берага рэчышча Нёмана захаваліся рэшткі курганнага могільніка (11 насыпаў).

Вопіс парафій Лідскага дэканату ў 1784 г. згадвае засценак Анацкі, уласнасць біскупа Віленскага Ігнацы Якуба Масальскага.

З 1939 года ў БССР.

З 1991 года ў незалежнай Беларусі. Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Дакудаўскага сельсавета.

Насельніцтва

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Траццякоўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Лідскага раёна