Пля́савічы (, ) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Дубровенскага сельсавета.
Геаграфія Знаходзіцца за 7 км на ўсход ад Ліды. Рэльеф раўнінны, на поўначы ад вёскі — лес. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз вёскі Брындзянята і Дуброўня.
Гісторыя Плясавічы вядомы з XVIII ст. як вёска ў складзе маёнтка Дуброўня, што належаў віленскаму каталіцкаму біскупу. Жыхары мелі асаблівы чыншавы статус («біскупскія баяры»), выконвалі ваенную і кур’ерскую ўланскую службу.
Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе тэрыторыя ўвайшла ў склад Расійскай імперыі. Зямля біскупіі была секулярызаваная (адабраная) расійскімі ўладамі ў казну, і сяляне перайшлі ў статус дзяржаўных.
У 1861 годзе вёска ў Лідскім павеце і воласці Віленскай губерні, у складзе Лідскага сельскага таварыства, 109 душ дзяржаўных сялян. У 1909 годзе 347 жыхароў, 47 сямей, 24 двары; 550 дзесяцін надзельнай, 2 дзесяціны набытай, 52,5 дзесяціны арэнднай зямлі, 49 коней, 139 галоў буйной рагатай жывёлы.
З 1921 года ў складзе Польшчы.
З 1939 года ў БССР. З 1940 года ў Цвермаўскім, з 1954 года ў Дубровенскім сельсавеце. Землі належалі жа калгаса імя Мічурына, мелася ферма буйной рагатай жывёлы.
Насельніцтва 1921 год — 139 жыхароў, 49 двароў. 1940 год — 289 жыхароў, 83 двары. 1960 год — 302 жыхары. 1992 год — 90 жыхароў, 56 гаспадарак. 2004 год — 44 жыхары, 32 гаспадаркі. 2012 год — 30 жыхароў, 26 гаспадарак. 2015 год — 28 жыхароў, 24 гаспадаркі.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Дубровенскі сельсавет (Лідскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Лідскага раёна