Верх-Кру́пава. Сустракаецца таксама варыянт Ве́рхняе Кру́пава (, ) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Дзітвянскага сельсавета.
Геаграфія Знаходзіцца за 7 км на паўночны захад ад Ліды. Аддзелена ракой Крупка (прыток Дзітвы) ад аграгарадка Крупава. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе і далей па шашаы Ліда—Радунь.
Гісторыя Побач са старадаўняй Крупай у 1909 годзе згадваецца Крупа Высокая ў Лідскім павеце і воласці Віленскай губерні Расійскай імперыі.
З верасня 1915 да канца 1918 года акупавана германскімі войскамі. Са студзеня 1919 года ў складзе БССР, у красавіку занята польскімі войскамі. З ліпеня да верасня 1920 года кантралявалася Чырвонай Арміяй, затым ізноў польскімі войскамі. З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, належала да Лідскага павета і гміны Навагрудскага ваяводства.
З 1939 года ў БССР. З 4 снежня 1939 года ў Баранавіцкай вобласці, з 5 студзеня 1940 года ў Лідскім раёне, з 12 кастрычніка 1940 года ў Аполінскім сельсавеце, побач згадваецца Крупа Лясная (4 жыхары). З канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад нямецка-фашысцкай акупацыяй.
З 20 верасня 1944 года вёска ў Гродзенскай вобласці. З 16 ліпеня 1954 года ў Крупаўскім сельсавеце. Сельскагаспадарчыя землі належалі да калгаса «Зара».
З 21 лютага 2023 года вёска ў складзе Дзітвянскага сельсаветаРешение Гродненского областного Совета депутатов от 21 февраля 2023 г. № 497 Об изменении административно-территориального устройства Лидского района Гродненской области.
Насельніцтва 1921 год — 85 жыхароў. 1940 год — 85 жыхароў. 1960 год — 85 жыхароў. 1990 год — 80 жыхароў, 40 гаспадарак. 2004 год — 49 жыхароў, 19 гаспадарак. 2012 год — 45 жыхароў, 16 гаспадарак. 2015 год — 40 жыхароў, 16 гаспадарак. 2019 год — 38 чал.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Дзітвянскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Лідскага раёна