thumb|400px|Шчыльнасць насельніцтва Зямлі (лінейная шкала, 1994 год)
Шчыльнасць насельніцтва — лік жыхароў на адзінку плошчы, ключавы тэрмін дэмаграфіі. Як правіла, вылічваецца для адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі, горада, краіны, іншай тэрыторыі ці для ўсяго свету.
Пры колькасці насельніцтва свету ў 6,8 млрд. чалавек і плошчы паверхні Зямлі (разам: сушы і вады) 510 млн. км², сярэдняя шчыльнасць чалавечага насельніцтва планеты роўная 13,3 чалавека на км². Калі ўлічваць плошчу толькі зямной сушы (150 млн. км²), шчыльнасць насельніцтва складзе 45,3 чалавек на км². Без уліку Антарктыды (дзе няма пастаяннага насельніцтва) — 50 чалавек на км². Прымаючы пад увагу той факт, што больш за палову паверхні зямной сушы складаецца з раёнаў неспрыяльных для пражывання чалавека, такіх як пустыні і высакагор'е, і што людзі імкнуцца сяліцца бліжэй да мора і крыніц пітной вады, самі па сабе прыведзеныя лічбы не даюць сапраўднай карціны шчыльнасці насельніцтва на планеце.
Самыя густанаселеныя тэрыторыі свету (чалавек на квадратны кіламетр): Маніла — 43 079 Каір — 36 143 Дэлі — 29 155 Мумбаі — 21 665 Парыж — 20 807 Макао — 17 684 Манака — 16 620 Масква — 9 722 Сінгапур — 6 389 Ганконг — 6 317 Гібралтар — 4 289 Сектар Газа — 3 823 Ватыкан — 2 093 Мальта — 1 261 Бермудскія астравы — 1 226 Мальдывы — 1 163
Катэгорыя:Геаграфічная тэрміналогія Катэгорыя:Дэмаграфія Катэгорыя:Насельніцтва Катэгорыя:Эканамічная геаграфія