Чахаўцы́. Сустракаецца таксама варыянт Чэ́хаўцы (, ) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Дварышчанскага сельсавета.

Геаграфія Знаходзіцца за 6 км на поўнач ад Ліды, на рацэ Лідзея. Побач размяшчаецца аднаіменны мікрараён, злучаны гарадскім аўтобусным маршрутам.

За 0,4 км на паўночны ўсход ад вёскі эксплуатуецца Чэхаўскае радовішча пясчана-жвіровага матэрыялу. Пластападобны паклад звязаны з флювіягляцыяльнымі адкладамі сожскага ледавіка. Ва ўскрышы: пяскі, торф, супескі.

Гісторыя Вопіс парафій Лідскага дэканата 1784 года згадвае ваколіцу Чэхаўцы на поўнач ад Ліды. Дарога да Вільні ішла цераз балота Стрыя, каля Чэхаўцаў і Колышак, выбоістая, на працягу мілі зарослая кустамі. Потым яна вяла цераз Дворышча на Тракеліpawet.net.

Да 27 сакавіка 1978 года вёска ўваходзіла ў склад Дубровенскага сельсаветаРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў Беларускай ССР ад 27 сакавіка 1978 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 16 (1570)., да 21 лютага 2023 года — у склад Крупаўскага сельсаветаРешение Гродненского областного Совета депутатов от 21 февраля 2023 г. № 497 Об изменении административно-территориального устройства Лидского района Гродненской области.

Гаспадарка Вядзецца распрацоўка пяску і жвіру (прыдатныя на выраб бетону, для дарожнага будаўніцтва, муровачных і тынкавальных раствораў).

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Дварышчанскі сельсавет (Лідскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Лідскага раёна