Гарні́ (, ) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Траццякоўскага сельсавета.
Геаграфія Паселішча знаходзіцца за 4 км ад Ліды. Рэльеф раўнінны. На паўднёвым усходзе лясны масіў, на поўначы, усходзе і поўдні мясцовасць меліяраваная. Каля вёскі бярэ выток рака Астраўлянка (прыток Лідзеі).
Гісторыя Вядомы з XVII стагоддзя. Гарні былі дзяржаўнай маёмасцю ў Вялікім Княстве Літоўскім, вёска належалі Лідскаму староству, але магла здавацца і ў арэнду. Гэтак па інвентары 1680 г. вёска ў пажыццёвым карыстанні палкоўніка Давыда Ярдана. За дзяржаўную службу лідскі стараста Ян Сцыпіён з жонкай атрымаў вёскі Гарні (1708) і Пурсці (1711) у Лідскім павеце. У 1718 годзе з дазволу караля Аўгуста ІІ Моцнага Ян Сцыпіён перадаў Гарні свайму сыну Юзафу.
У 1765 годзе вёска, цэнтр «дзяржавы» ў Лідскай эканоміі. У вёсцы было 20 хат, у якіх жылі Саладухі, Скемішы, Драгуны, Ярмакі, Якоўчыкі, Мілеўскія, Савасцюкі і іншыя. Жыхары вёскі мелі наступныя павіннасці: «ніякіх чыншаў і данін не плацяць, толькі па тры дні жанчыны і мужчыны ўзімку і ўлетку паншчыну адбываць павінны ў двары лідскага старасты. Таксама асобна летам з дома маюць даваць на жніво па адной жняі на тыдзень. Гэтыя ж падданыя па чарзе тыднёва вартаваць павінны. Калі патрэбна, жанчыны павінны выходзіць падсяваць збожжа».
Міхал Шымялевіч пісаў, што ў даўнейшыя часы дарога з Ліды на Слонім, ці так званы Беліцкі гасцінец, бегла з Ліды на Гарні, Палубнікі і Любары, да моста цераз Дзітвуpawet.net. Згодна вопісу парафій Лідскага дэканата ў 1784 «старая» дарога да Беліцы, цягнулася цераз Гарні, Багдзі і злучалася з новай каля Мінойтаўpawet.net.
Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) вёска ў Расійскай імперыі. Належала да Лідскай воласці Лідскага павета Віленскай губерні.
У Першую сусветную вайну з верасня 1915 года да канца 1918 года акупавана германскімі войскамі. Са студзеня 1919 года ў складзе БССР, у красавіку занята польскімі войскамі. З ліпеня да верасня 1920 года кантралявалася Чырвонай Арміяй, затым ізноў польскімі войскамі. З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, належала да Лідскай гміны Лідскага павета Навагрудскага ваяводства.
З 1939 года — у БССР. Акупавана нацыстамі з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года.
У 1970 годзе працавалі лясніцтва, ферма. Сельскагаспадарчыя землі ў складзе калагаса «Запаветы Ільіча».
Насельніцтва
Славутасці
«Парк Гарні» — рэгіянальны лясны экалагічны адукацыйны цэнтрgorni.lidaleshoz.by . Закладзены ў 1881 годзе па ініцыятыве дзяржаўнай лясной аховы ў Расійскай імперыі. Займае 6,7 гаbelta.by.
У снежні 1964 г. рашэннем Лідскага райвыканкама парк абвешчаны батанічным помнікам прыроды мясцовага значэння. Каштоўнае мяшанае насаджэнне, у складзе якога дуб, елка, асіна. У падлеску ляшчына, бружмель, брызгліна.
Крыніцы
Літаратура
Лаўрэш Л. Вёска Гарні пад Лідай // Наша слова.pdf № 41 (145), 9 кастрычніка 2024.
Катэгорыя:Траццякоўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Лідскага раёна