Сяргей Ігнашэвіч (; нар. , Масква, СССР) — расійскі футбаліст (абаронца) і трэнер беларускага паходжанняСергей Игнашевич: если бы предложили играть за белорусскую молодежку до того, как попал в премьер-лигу, согласился бы не раздумывая . Ігрок нацыянальнай зборнай Расіі (2002—2018). На клубным узроўні вядомы па выступах за маскоўскі ЦСКА. Рэкардсмен зборнай Расіі па колькасці матчаў (127).

У цяперашні час працуе галоўным трэнерам калінінградскай «Балтыкі».

Клубная кар’ера Бацька Сяргея паходзіць з вёскі Хорастава (цяпер Салігорскі раён Мінскай вобласці Беларусі). З’яўляецца выхаванцам тарпедаўскай футбольнай школы, але гуляць пачаў за клубы «Спартак-Арэхава» і «Крылы Саветаў». 3 2001 года выступаў за сталічны «Лакаматыў», з якім стаў чэмпіёнам краіны. У складзе ЦСКА дэбютаваў 12 сакавіка 2004 года ў матчы супраць футбольнага клуба «Масква».

Міжнародная кар’ера Дэбютаваў у складзе зборнай Расіі 21 жніўня 2002 года ў матчы супраць каманды Швецыі.

Пасля чэмпіянату Еўропы 2016 спыніў выступленні за зборную, аднак вярнуўся ў яе перад чэмпіянатам свету 2018. 8 ліпеня 2018 года, пасля чвэрцьфінальнага матчу супраць Харватыі, абвясціў аб завяршэнні кар’еры як у зборнай, так і ў ЦСКАИгнашевич объявил о завершении карьеры. football.by.

Трэнерская кар’ера У ліпені 2018 года ўвайшоў у трэнерскі штаб моладзевага складу ЦСКА. З чэрвеня 2019 года па сакавік 2021 года ўзначальваў маскоўскае «Тарпеда».

У кастрычніку 2021 года быў прызначаны галоўным трэнерам калінінградскай «Балтыкі»Команду Сергея Карповича в ФНЛ принял бронзовый призер чемпионата Европы. football.by.

Асабістае жыццё Жанаты, мае чатырох сыноў, два з якіх ад першага шлюбу.

Дасягненні Лакаматыў Масква: Чэмпіён Расіі: 2002 Сярэбраны прызёр чэмпіянату Расіі: 2001 Уладальнік Кубка Расіі: 2001 Уладальнік Суперкубка Расіі: 2003

ЦСКА Масква: Чэмпіён Расіі (5): 2005, 2006, 2013, 2014, 2016 Сярэбраны прызёр чэмпіянату Расіі (6): 2004, 2008, 2010, 2015, 2017, 2018 Бронзавы прызёр чэмпіянату Расіі (2): 2007, 2012 Уладальнік Кубка Расіі (6): 2005, 2006, 2008, 2009, 2011, 2013 Уладальнік Суперкубка Расіі (6): 2004, 2006, 2007, 2009, 2013, 2014 Уладальнік Кубка УЕФА: 2005

Расія: Бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы: 2008

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйны сайт Сергей Игнашевич, вошедший в окончательную заявку сборной России на ЧМ-2014

Катэгорыя:Футбалісты Расіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Расіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК ЦСКА Масква Катэгорыя:Ігракі ФК Лакаматыў Масква Катэгорыя:Ігракі ФК Крылы Саветаў Самара Катэгорыя:Ігракі ФК Сцяг Працы Арэхава-Зуева Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Расіі Катэгорыя:Трэнеры ФК Балтыка Калінінград Катэгорыя:Трэнеры ФК Тарпеда Масква