Алег Гарошка (, , БССР) — беларускі хакеіст, абаронца мінскага клуба «Дынама», які гуляе ў КХЛ.
Кар'ера
Клубная Алег Гарошка пачаў сваю прафесійную кар'еру ў 2008 годзе ў складзе бабруйскага «Шынніка», выступаючы да гэтага за фарм-клуб «Гомеля». У сваім дэбютным сезоне Алег правёў на пляцоўцы 43 матчы, набраўшы 8 (1+7) пунктаў, пасля чаго ён атрымаў прапанову ад роднага гродзенскага «Нёмана». У складзе роднага клуба Гарошка выступаў на працягу двух сезонаў, стаўшы ў сезоне 2010/11 сярэбраным прызёрам чэмпіянату Беларусі.
20 ліпеня 2011 года Алег, нягледзячы на шматлікія праблемыАлексей Торбин: «Стоимость Горошко — 30-40 тысяч долларов. Ни 100, ни 150, ни 175 тысяч мы платить не намерены». sports.ru, падпісаў пробны кантракт тэрмінам на паўтары месяца з мінскім Дынама»Олег Горошко подписал просмотровый контракт с «Динамо-Минск». Афіцыйны сайт ХК «Дынама». 5 верасня кіраўніцтва мэнскага клуба прыняло рашэнне падоўжыць пагадненне з Гарошка на адзін сезонОлег Горошко стал игроком «Динамо-Минск». Афіцыйны сайт ХК «Дынама». 12 верасня ў матчы супраць омскага «Авангарда» Алег дэбютаваў у Кантынентальнай хакейнай лізе, а ўжо 2 лістапада набраў свой першы пункт у КХЛ, зрабіўшы дзейсную перадачу ў гульні супраць маскоўскага «Спартака».
Міжнародная Разам са зборнай Беларусі Гарошка прымаў удзел у чэмпіянаце свету 2011 года, на якім зборная краіны стала толькі чатырнаццатай, а сам Алег набраў 1 (0+1) пункт у 6 праведзеных матчах.
Спасылкі
Старонка на афіцыйным сайце КХЛ
Катэгорыя:Хакеісты Беларусі Катэгорыя:Хакеісты КХЛ Катэгорыя:Ігракі ХК Шыннік Бабруйск Катэгорыя:Ігракі ХК Нёман Гродна Катэгорыя:Ігракі ХК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ХК Юнацтва-Мінск Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па хакеі Катэгорыя:Майстры спорту Беларусі міжнароднага класа