Анато́ль Канстанці́навіч Суту́рын (нар. , в. , Корсунь-Шэўчэнкіўскі раён, Чаркаская вобласць, УССР) — беларускі навуковец у галіне тэхнічнай кібернетыкі і інфарматыкі. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР 1985 года. Кандыдат тэхнічных навук (1987).
Біяграфія Нарадзіўся года ў вёсцы Чаркаскай вобласці Украінскай ССР ў сям’і ваеннага будаўніка Канстанціна Мацвеевіча Сутурына (1914—2002), ураджэнца сяла Грамяча Забайкальскай вобласці, які пасля Вялікай Айчыннай вайны працаваў па ўсім Савецкім Саюзе. У 1959 годзе разам з бацькамі перабраўся ў Мінск, дзе яго сям’я і асела. У 1966 годзе скончыў сярэднюю школу, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт у 1971 годзе. У 1971—1994 гадах працаваў у Інстытуце тэхнічнай кібернетыкі Нацыянальнай АН Беларусі. З 1996 года працуе ў Беларускім інстытуце сістэмнага аналізу і інфармацыйнага забеспячэння навукова-тэхнічнай сферы (БелІСА), дзе з 2000 года займае пасаду дырэктара.
Навуковая дзейнасць Навуковыя працы па аўтаматызацыі праектавання аб’ектаў складанай геаметрычный формы, праграмным забеспячэнні .
сярод апублікаванага: Аксиоматическое определение одного класса списковых структур данных // Весцi АН БССР. Сер. фiз-тэхн. навук. 1980. № 2. С. 98-102; Анализ состояния подготовки научных работников высшей квалификации по приоритетным специальностям в сфере информационно-коммуникационных технологий в Республике Беларусь / Никоненко Н. А., Сутурин А. К. // Медэлектроника — 2018.
Крыніцы
Літаратура
Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 7. — Минск, 2008. Сутурин Анатолий Константинович Баландин К. И. Уроженцы Беларуси — лауреаты Нобелевской, Демидовской, Ленинской и Государственной премий СССР: пособие / К. И. Баландин. — Мн.: БНТУ, 2017. - С. 112. — 129 с. — ISBN 978-985-583-066-6.
Спасылкі Лауреаты государственных премий // Сайт БДУ Сутурин Анатолий Константинович // Музей АІПІ НАН Беларусі
Катэгорыя:Кібернетыкі СССР Катэгорыя:Кібернетыкі Беларусі Катэгорыя:Постаці савецкай інфарматыкі Катэгорыя:Постаці беларускай інфарматыкі