Ха́йрам Бі́нгем (; — ) — амерыканскі археолаг і палітык, які абессмяроціў сябе адкрыццём «згубленага горада інкаў» Мачу-Пікчу.
Біяграфія Хайрам Бінгем нарадзіўся 19 лістапада 1875 года на востраве Ганалулу, Гаваі. Яго бацька і дзед былі хрысціянскімі місіянерамі. Бацька Хайрама навучыў яго асновам альпінізму, якія дазволілі яму здзяйсняць падарожжы ў цяжкадаступныя горныя мясцовасці. У 1906 годзе Хайрам паўтарыў шлях Балівара з Венесуэлы ў Калумбію, а праз два гады перасёк Анды на шляху з Буэнас-Айрэса ў Ліму.
З 1882 па 1892 гады навучаўся ў каледжы Оаху (). Пасля яшчэ ў падлеткавым узросце з’ехаў на мацярык, каб працягнуць навучанне. Паступіў у акадэмію Філіпса ў Андаверы (Масачусетс), якую скончыў у 1894 годзе. У Ельскім універсітэце здабыў ступень бакалаўра гуманітарных навук (1898), ступень у Каліфарнійскім універсітэце ў Берклі (1900), а ў 1905 г. — доктара філасофіі ў Гарвардскім універсітэце. Пад час вучобы ў Ельскім універсітэце стаў удзельнікам Брацтва Акацыі (). Ён вывучаў гісторыю і палітыку ў Гарвардзе і тады ж працаваў выкладчыкам пад кіраўніцтвам Томаса Уілсана ў Прынстанскім універсітэце. У 1907 г. Ельскі ўніверсітэт прызначыў Бінгема на пасаду лектара гісторыі Паўднёвай Амерыкі.
У 1911 годзе Хайрам выпраўляецца ў экспедыцыю, падрыхтаваную Ельскім універсітэтам для пошукаў згубленага горада інкаў, які ў свой час шукалі, але не здолелі знайсці іспанскія канкістадоры. З пісьмовых крыніц па цывілізацыі інкаў вынікала, што мае сэнс шукаць горад у ваколіцах Куска, у краі непрыступных горных вяршыняў. 24 ліпеня 1911 года Хайрам Бінгем адкрыў свету «згублены горад», крэпасць Мачу-Пікчу. За свае падарожжы Бінгем зрабіў шмат адкрыццяў пра цывілізацыю інкаў, якія потым апісаў у кнігах «Зямля інкаў» (1922), «Мачу-Пікчу» (1930), «Згублены горад інкаў» (1948).
У 1917 паступіў на службу ў войскі ЗША. Служыў пілотам падчас Першай сусветнай вайны. Пасля вяртання з вайны распачаў кар’еру палітыка. У 1922—1923 выконваў абавязкі віцэ-губернатара штата Канектыкут. У 1924 быў абраны на пасаду губернатара штата, але на наступны дзень пасля ўступлення на пасаду сышоў у адстаўку, каб мець магчымасць абірацца ў сенат. У 1926 годзе быў абраны сенатарам.
Сканаў 6 чэрвеня 1956 года ў Вашынгтоне, пахаваны на Арлінгтанскіх могілках.
Цікавыя факты Хайрама Бінгема называюць адным з прататыпаў Індыяны ДжонсаThe trail less trampled on . У 2008 годзе ўрады ЗША і Перу дамовіліся аб вяртанні часткі скарбаў, якія Бінгем вывез за часы сваіх экспедыцый у ЗША, на радзіму. У гонар Бінгема названы адзін з месяцавых кратараў.
Спасылкі
Катэгорыя:Выпускнікі Ельскага ўніверсітэта Катэгорыя:Даследчыкі цывілізацыі інкаў Катэгорыя:Губернатары Канектыкута Катэгорыя:Сенатары ад штата Канектыкут Катэгорыя:Постаці амерыканскай археалогіі