Зага́цце — вадасховішча ў Ельскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, за 15 км у напрамку на паўднёвы захад ад Ельска, каля вёскі Загацце. Створана ў 1982 г. Наліўное — напаўняецца з дапамогай помпавай станцыі вадой з Высока-Махнавіцкага канала.

Плошча паверхні вадасховішча 0,73 км². Даўжыня 1,9 км, найбольшая шырыня 0,8 км, даўжыня агараджальнай дамбы 4,9 км. Найбольшая глыбіня 6,4 м, сярэдняя 4,1 м. Аб'ём вады ў вадасховішчы каля 3 млн м³. Ваганні ўзроўню вады на працягу года 4,7 м. Сярэдні шматгадовы сцёк 38,8 млн м³.

Літаратура

Спасылкі Ліст карты M-35-10. Выданне 1989 г. Стан мясцовасці на 1986 г.

Катэгорыя:Вадасховішчы Ельскага раёна