Для ўезду на тэрыторыю Расійскай Федэрацыі грамадзянам большасці краін патрабуецца своечасовае атрыманне візы. Грамадзянам некаторых краін віза для ўезду ў краіну не патрабуецца. Для грамадзян Беларусі з Расіяй дзейнічае безвізавы рэжым.
Візы Расійская віза ўяўляе сабой наклейку, прызначаную для ўклейвання ў пашпарт. Імя ўладальніка візы транскрыбуецца кірыліцай. Загалоўкі палёў дадзены на рускай і англійскай мовах, аднак запаўняюцца палі толькі па-руску. Паласа ўтрымлівае напісанне імені ў транслітарацыі кірыліцы на лацінку, якое можа адрознівацца ад напісання імені ў адпаведным полі візы (прыклад: Christoph → Kpыстoф → Kristof).
Патрабаванні да фота на візу для Расіі
Нейтральная міміка Каляровасць Твар накіраваны проста наперад, цалкам бачны Фон белы або светлага колеру Абодва вока расплюшчаны Акуляры, навушнікі і іншыя прадметы не дапускаюцца Зроблена не болей за паўгода да падачы на візу Звычайнае адзенне. Фота ў экстравагантным адзенні могуць адхіліць. Аднак рэлігійнае адзенне дазволена.
Катэгорыя:Знешняя палітыка Расіі