Саламо́н Заха́равіч Кацэнбо́ген (28 красавіка (10 мая па н. с.) 1889 года, , Расійская імперыя — года, , РСФСР), беларускі і савецкі філосаф і сацыёлаг, юрыст, арганізатар сацыялагічнай навукі ў Беларусі і Расіі ў 1920-х гадах. Беларуска-савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія Нарадзіўся 28 красавіка (10 мая па н. с.) 1889 года ў МінскуДанилов А. Н., Елсуков А. Н. Каценбоген Соломон Захарович // Социологическая энциклопедия / Под. об. ред. А. Н. Данилова. — Мн.: БелЭн, 2003. — С. 134.Каценбоген, Соломон Захарович // Каталог биографий людей, поэтов, писателей, известных исторических личностей [Электронный ресурс] // Obook.ru. — Веб-сайт магазина антикварных книг. — Дата доступа: 03.08.2015. — Режим доступа: http://obook.ru/биография?n=83413_каценбоген-соломон-захарович, свободный. — Загл. с экрана.Каценбоген Соломон Захарович [Электронный ресурс] // Саратовский государственный университет. — Веб-сайт СГУ [Сохранённая копия]. — Дата доступа: 03.08.2015. — Режим доступа: http://old.sgu.ru/rectors/win/kazenbogen.htm [Режим доступа к сохранённой копии: http://web.archive.org/web/20050104181534/http://old.sgu.ru/rectors/win/kazenbogen.htm], свободный. — Загл. с экрана..
У 1899—1904 гадах быў навучэнцам адной з мінскіх гімназій. У сярэдніх класах захапіўся палітычнай дзейнасцю (у 1904 годзе ўступіў у БундКаценбоген Соломон Захарович // Уральский государственный университет в биографиях [Электронный ресурс] // Виртуальная библиотека EUNnet. — Веб-сайт Отдела электронных публикаций УРРЦИ УрГУ [Сохранённая копия]. — 10.06.2004 [Дата сохранения копии: 22.10.2007]. — Дата доступа: 03.08.2015. — Режим доступа: http://www.eunnet.net/USUbio/?base=mag&id=0710 [Режим доступа к сохранённой копии: http://web.archive.org/web/20071022120703/http://www.eunnet.net/USUbio/?base=mag&id=0710], свободный. — Загл. с экрана.), быў выключаны з 5-га класа з «воўчым білетам» за ўдзел у страйку гімназістаў у абарону інтарэсаў вучняў польскай нацыянальнасці. У 1905 годзе ўдзельнічаў у антыўрадавых узброеных дэманстрацыях. Пасля — пераехаў у Гродна, дзе ў 1910 годзе скончыў мясцовую гімназію і атрымаў атэстат сталасці.
У 1910—1914 гадах вучыўся на эканамічным факультэце (аддзяленні) Кіеўскага камерцыйнага інстытута. Падчас вучобы ў Кіеве праявіў схільнасць да «навуковых даследаванняў» і талент журналіста, рэгулярна друкаваўся ў кіеўскіх часопісах і газетах на «сацыялагічныя і палітычныя тэмы». У 1912 годзе апублікаваў манаграфію «Крестьянская война в Германии»Социология в Белорусском государственном университете: история, факты, документы / А. Н. Данилов, А. Н. Елсуков, Д. Г. Ротман. — Мн.: БГУ, 2006. — С. 13—16..
У 1914—1917 гадах вучыўся на юрыдычным факультэце ў Петраградзе.
У 1917—1921 гадах пераважна займаўся палітычна-партыйнай і дзяржаўнай дзейнасцю (не прыпыняючы пры гэтым педагагічнай дзейнасці):
у сакавіку—лістападзе 1917 года быў намеснікам старшыні Бабруйскага Савета рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаўБашко П. К. Бабруйскі савет рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. — Т. 1. — Мн.: БелЭн, 1993. — С. 261. (ад меншавікоў; па іншых звестках, з’яўляўся членам Бунда ў 1904—1920 гадах); у лютым 1919 года — ліпені 1920 года займаў пасаду народнага камісара сацыяльнага забеспячэння Літоўска-Беларускай ССР (верагодна, ужо як член аб’яднанай КП(б) Літвы і Беларусі); у снежні 1920 года — ліпені 1921 года быў намеснікам народнага камісара асветы Беларускай ССР;
У 1920—1924 гадах уваходзіў у склад Цэнтральнага выканаўчага камітэта БССР: рабіў даклад па пытаннях сацыяльнага забеспячэння на Другім Усебеларускім з’ездзе Саветаў рабочых, сялянскіх, батрацкіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў (13—17 снежня 1920 года)Другі Усебеларускі з’езд Саветаў рабочых, сялянскіх, батрацкіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. — Т. 3. — Мн.: БелЭн, 1996. — С. 287.; выступаў з дакладам па пытаннях народнай асветы і задач партыі на Пятым з’ездзе КП(б) Беларусі (15—20 кастрычніка 1921 года)Кушнер В. Пяты з’езд КП(б)Б // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. — Т. 6. — Ч. 1. — Мн.: БелЭн, 2001. — С. 20..
Ад моманту адкрыцця Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (БДУ) у ліпені 1921 года да канца 1925 года працаваў у ім, быў:
у ліку першых прафесараў гісторыі БДУ, прызначаных Дзяржаўным вучоным саветамИстория БГУ [Электронный ресурс] // Белорусский государственный университет. — Веб-сайт БГУ. — Дата доступа: 29.07.2015. — Режим доступа: http://www.bsu.by/main.aspx?guid=1891, свободный. — Загл. с экрана.; стваральнікам і загадчыкам кафедры сацыялогіі і першабытнай культурыОб истории кафедры социологии [Электронный ресурс] // Факультет философии и социальных наук БГУ: кафедра социологии. — Веб-сайт ФФСН БГУ. — Дата доступа: 29.07.2015. — Режим доступа: http://ffsn.bsu.by/ru/istoriya-kafedry.html , свободный. — Загл. с экрана., чытаў для студэнтаў факультэта грамадскіх навук курсы лекцый па генетычнай сацыялогіі, агульнай марксісцкай сацыялогіі і гісторыі першабытнай культуры; членам Праўлення БДУ, у склад якога быў абраны ў студзені 1922 года, з’яўляўся намеснікам рэктара БДУ; з мая 1922 года — дэканам факультэта грамадскіх навук БДУ; ініцыятарам стварэння і першым дырэктарам музея першабытнай культуры і рэлігіі (цяпер — музей гістарычнага факультэта БДУ), які пачаў сваю працу ў сакавіку 1924 годаМузей [Электронный ресурс] // Исторический факультет Белорусского государственного университета. — Веб-сайт Исторического факультета БГУ. — Дата доступа: 29.07.2015. — Режим доступа: http://www.hist.bsu.by/faculty/muzej.html, свободный. — Загл. с экрана..
У 1924 годзе вывучаў найноўшую філасофію і сацыялагічную літаратуру ў Германіі, працаваў у германскіх этнаграфічных музеях першабытнай культуры.
У лістападзе 1925 года перайшоў на працу ў Саратаўскі дзяржаўны ўніверсітэт (СДУ), атрымаўшы запрашэнне ўзначаліць адноўлены факультэт гаспадаркі і права і адначасова — кафедру гістарычнага матэрыялізмуСаратовский государственный имени Н. Г. Чернышевского университет в 1925 году (Краткие сведения о состоянии и работе). — Саратов: Типография № 2 Сарполиграфпрома, 1926., у снежні 1925 года быў зацверджаны ў званні прафесара СДУ па курсе «Гістарычны матэрыялізм». У 1928—1932 гадах займаў пасаду рэктара СДУ (з 1930 года кіраваў гэтай установай у званні дырэктара). Спрыяў арганізацыі і развіццю сацыялагічнай навукі ў СДУ.
У 1932—1935 гадах быў дырэктарам Ленінградскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. І. Герцэна (ЛДПІ). Па ўспамінах сваякоў, па адной з версій — быў сасланы, па іншай — быў вымушаны з’ехаць разам з сям’ёй з Ленінграда на Урал, асцерагаючыся палітычных рэпрэсій, якія распачаліся пасля забойства С. М. КіраваШутов А. Каценбоген Соломон Захарович [Электронный ресурс] // Персоналии белорусской социологии. — Электронный справочник. — 06.09.2010. — Дата доступа: 06.09.2015. — Режим доступа: http://soc-by.livejournal.com/35212.html, свободный. — Загл. с экрана..
У 1935—1939 гадах працаваў у (СДПІ): са жніўня 1935 года па снежань 1936 года займаў пасаду дырэктара гэтай установыДиректора и ректоры СГПИ — УрГПУ [Электронный ресурс] // Музей истории Уральского государственного педагогического университета. — Веб-сайт УрГПУ. — Дата доступа: 06.09.2015. — Режим доступа: http://museum.uspu.ru/persona/direktora-i-rektory , свободный. — Загл. с экрана.Попов М. В., Суворов М. В. Подготовка учительских кадров в Свердловске во второй половине 1930-х — начале 1940-х гг. // Педагогическое образование в России. — 2014. — № 7 [Электронный ресурс] // Уральский государственный педагогический университет. — Веб-сайт УрГПУ. — 29.07.2014. — Дата доступа: 06.09.2015. — Режим доступа: http://elar.uspu.ru/bitstream/123456789/1386/1/povr-2014-07-29.pdf, свободный. — Загл. с экрана., быў паніжаны да простага прафесара нібыта «за крытыку эканамічнай палітыкі савецкай улады». Паралельна — з чэрвеня 1936 года да лета 1937 года — узначальваў настаўніцкую атэстацыйную камісію г. Свярдлоўска, быў зняты з пасады старшыні камісіі па надуманай падставе.
Падчас «Вялікага тэрору» змог пазбегнуць прамых рэпрэсій, пры тым што С. З. Кацэнбоген адкрыта абвінавачваўся ў «трацкізме» і на гэтай падставе тройчы рашэннямі партсходаў СДПІ выключаўся з ВКП(б), але вышэйстаячыя партыйныя органы іх не падтрымалі. На думку некаторых даследчыкаў, пазбег арышту і зняволення, дзякуючы таму, што меў асабістае знаёмства з тагачасным наркамам унутраных спраў М. І. Яжовым. Але, па іншых звестках, усё ж такі арыштоўваўся НКУС у сярэдзіне 1930-х гадоў па абвінавачванні ў «контррэвалюцыйнай нацыяналістычнай і трацкісцкай дзейнасці».
З 1939 года і да самай смерці працаваў ва Уральскім дзяржаўным універсітэце (УрДУ), у 1943 годзе арганізаваў і ўзначаліў кафедру філасофіі, на базе якой потым ва УрДУ быў створаны філасофскі факультэтЕмельянов Б. В., Перцов А. В. Уральскому государственному университету 90 лет [Электронный ресурс] // Уральский федеральный университет. — Веб-сайт УрФУ. — 02.08.2010. — Дата доступа: 06.09.2015. — Режим доступа: http://elar.urfu.ru/bitstream/10995/18320/1/iuro-2010-80-02.pdf, свободный. — Загл. с экрана..
Памёр года ў Чалябінску ў выніку хваробы, развітанне з нябожчыкам праходзіла ў Свярдлоўску ў сценах УрДУ, месца пахавання — згубленаИсторические события рода — часть 31 [Электронный ресурс] // История рода Гриценко. Фамильный сайт. — Веб-сайт. — 18.01.2012. — Дата доступа: 06.09.2015. — Режим доступа: http://istoriyaroda.ru/semeynyiy-letopisets/istoricheskie-sobyitiya-roda-chast-31 , свободный. — Загл. с экрана.Захаров К.«Декан — это профессиональный дед». Интервью с деканом социологического факультета Геннадием Васильевичем Дыльновым [Электронный ресурс] // Саратовский государственный университет им. Н. Г. Чернышевского. — Веб-сайт СГУ. — Дата доступа: 06.09.2013. — Режим доступа: http://www.sgu.ru/massmedia/s_universitet/article/55496, свободный. — Загл. с экрана..
Асноўныя навуковыя ідэі Рабіў спробу ўвасобіць ідэі марксізму ў генетычнай сацыялогіі — кірунку сацыялогіі, у якім даследуюць узнікненне (генезіс) устойлівых сацыяльных утварэнняў (роду, сям’і, абшчыны) на аснове параўнальна-гістарычнага даследавання грамадств, якія знаходзяцца на розных ступенях развіцця. Вядомыя такія яго навуковыя працы, як: «Пролетариат и крестьянство (социологический труд)» (1920), «Спорные вопросы в учении о происхождении брака и семьи» (1923), «Первобытный человек: опыт социологического анализа этнографического романа Рене Марана „Батуала“» (1923), «Философские и социологические основания марксизма» (1925), «Курс марксистской социологии» (1925), «Марксизм и социология» (1925) ды інш.
У межах педагагічнай дзейнасці займаўся распрацоўкай вучэбных дапаможнікаў па сацыялогіі ў духу асноўных палажэнняў марксізму, у прыватнасці, матэрыялістычнага тлумачэння гісторыі, пры гэтым асноўны ўхіл рабіўся на працы К. Маркса, Ф. Энгельса і Г. В. Пляханава.
Як сцвярджаюць даследчыкі, генетычная сацыялогія С. З. Кацэнбогена ўяўляла сабой сваеасаблівы сплаў гісторыка-сацыялагічнай думкі і першабытнай гісторыі, пры гэтым ідэі ўласна тэарэтычнай сацыялогіі яшчэ не аддзяляліся ад сацыяльнай філасофіі і апошняя цалкам уключалася ў склад агульнатэарэтычнай сацыялагічнай думкі.
Значнасць постаці для навукі ў Беларусі С. З. Кацэнбоген фактычна быў першым прафесарам-сацыёлагам у Беларусі, а яго праца «Пролетариат и крестьянство (социологический труд)», апублікаваная ў Мінску ў 1920 годзе, называецца першым гісторыка-сацыялагічным даследаваннем у Беларусі, у якім аўтар паспрабаваў ацаніць дынаміку гаспадарчага жыцця Беларусі з пазіцыі рабочага руху.
Бібліяграфія
Марксистская социология / С. З. Каценбоген. — 2013. — 140 с. — ISBN 5458532120. Вып. 2: История, философия, лингвистика: Сб. статей / Отв. ред.: С. З. Каценбоген. — Свердловск : Уральский рабочий, 1939. — 314, с. — (Ученые записки Свердловского государственного педагогического института; вып. 2). Программа по диалектическому материализму / С. З. Каценбоген. — Саратов: Типография № 2 Нижне-Волжского крайполиграфтреста, 1930.