Давід Алатакунба Алаба (; нар. , Вена, Аўстрыя) — аўстрыйскі футбаліст нігерыйска-філіпінскага паходжання, абаронца іспанскага клуба «Рэал Мадрыд» і нацыянальнай зборнай Аўстрыі.

Клубная кар’ера Давід Алаба пачаў сваю кар’еру ў юнацкай камандзе венскай «Аўстрыі». Ужо ў 2008 годзе Алаба заслужыў месца на лаўцы запасных аўстрыйскага клуба. Правёўшы 5 матчаў за рэзервовы склад «Аўстрыі», улетку таго ж года Давід перабраўся ў мюнхенскую «Баварыю». У сезоне 2009/10 Алаба ўпершыню трапіў у склад рэзервовай каманды з Мюнхена, дэбютаваўшы ў яе складзе ў жніўні 2009 года ў матчы Трэцяй лігі супраць дрэздэнскага «Дынама». 29 жніўня таго ж года Давід забіў свой першы гол у складзе рэзервістаў «Баварыі».

У студзені 2010 года Давід стаў прыцягвацца да трэніровак асновы мюнхенскага клуба. 10 лютага Алаба дэбютаваў у асноўным складзе «Баварыі», выйшаўшы на поле на 59-й хвіліне матча на Кубак Германіі супраць «Гройтэр Фюрт», замяніўшы на полі Крысціяна Леля.

У лютым 2021 года было абвешчана, што Алаба пакідае «Баварыю» па заканчэнні сезона, а ў маі мадрыдскі «Рэал» абвясціў аб пераходзе абаронцы ў якасці свабоднага агента, што набывае моц у ліпені. Алаба атрымаў у новай камандзе кашулю з нумарам 4, які да таго 16 гадоў насіў капітан іспанскай каманды Серхіа Рамас.

Міжнародная кар’ера Давід Алаба дэбютаваў у складзе зборнай Аўстрыі 14 кастрычніка 2009 года ў матчы адборачнага цыклу на чэмпіянат свету 2010 супраць зборнай Францыі, выйшаўшы на замену на 79-й хвіліне замест Крысціяна Фухса.

Дасягненні «Баварыя»: Чэмпіён Германіі (10): 2010, 2013, 2014, 2015, 2016, 2017, 2018, 2019, 2020, 2021 Уладальнік Кубка Германіі (5): 2013, 2014, 2016, 2019, 2020 Уладальнік Суперкубка Германіі (3): 2016, 2018, 2020 Пераможца Лігі чэмпіёнаў (2): 2013, 2020 Уладальнік Суперкубка УЕФА (2): 2013, 2020 Пераможца клубнага чэмпіянату свету (2): 2013, 2020

«Рэал»: Чэмпіён Іспаніі: 2022 Уладальнік Кубка Іспаніі: 2023 Уладальнік Суперкубка Іспаніі: 2021/22 Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2022 Уладальнік Суперкубка УЕФА: 2022 Пераможца клубнага чэмпіянату свету: 2022

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Аўстрыі Катэгорыя:Ігракі зборнай Аўстрыі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Баварыя II Мюнхен Катэгорыя:Ігракі ФК Баварыя Мюнхен Катэгорыя:Ігракі ФК Гофенгайм Катэгорыя:Ігракі ФК Рэал Мадрыд