Фрэнсіс Дональд Дрэйк ( 28 мая 1930 — 2 верасня 2022) — амерыканскі астраном.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Чыкага, вучыўся на факультэце электронікі Карнэльскага ўніверсітэта. Праслухаўшы цыкл лекцый славутага астранома О. Струвэ аб фарміраванні планетных сістэм, на ўсё жыццё прасякнуўся цікаўнасцю да пытанняў пазаземнага жыцця і цывілізацый. Адслужыўшы ў амерыканскіх ВМС, паслядоўна працаваў у Нацыянальнай радыёастранамічнай абсерваторыі (NRAO), Карнельскім універсітэце і Каліфарнійскім універсітэце (горад Санта-Круз). Пры падтрымцы Струвэ Дрэйк арганізаваў стварэнне 28-мятровага радыётэлескопа на базе NRAD (праект «Озма») — першага ў свеце вымяральна-рэгіструючага прыбора, спецыяльна створанага для спробы выяўлення пазаземнага жыцця. Стваральнік так званага «ураўнення Дрэйка».

Аб Фрэнку Дрэйку магчыма сказаць, што ён як мінімум тройчы быў першым: першым у свеце пачаў пошук сігналаў іншых цывілізацый — Праект «Озма», першым у свеце (разам з Карлам Саганам і інш.) стварыў пасланне для іншапланетных цывілізацый — «Pioneer Plaque», і першым у свеце стварыў і адправіў міжзорнае радыёпасланне — «Arecibo Message».

Гл. таксама SETI

Спасылкі Навуковы часопіс Science Time Drake,Frank Donald

Катэгорыя:Астраномы ЗША Катэгорыя:Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША