Хо́льгер Ба́дштубер (; нар. , , ФРГ) — нямецкі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Германіі (2010—2015).
Клубная кар’ера Хольгер з’яўляецца выхаванцам клуба «ТСГ Рот-ан-дэр-Рот 1890», а таксама гуляў за моладзевыя каманды клубаў «Штутгарт» і «Баварыя».
Прафесійны дэбют Бадштубера адбыўся 27 ліпеня 2007 года ў хатнім матчы першага тура Трэцяй Бундэслігі супраць клуба «Уніён» з Берліна, які скончыўся паражэннем гасцей з лікам 1:2. Пасля гэтага падрыхтоўку да сезона 2008/09 правёў ужо ў асноўным складзе «Баварыі», з якой 1 лютага 2009 года падпісаў кантракт тэрмінам да 2011 года. Сваю першую гульню ў Бундэслізе правёў 8 жніўня 2009 года ў матчы першага тура супраць «Гофенгайма» (1:1).
У пачатку 2010 года падоўжыў кантракт з «Баварыяй» да 2014 года, а ў пачатку 2013 года — да 2017 года. З канца 2012 года ён стаў радзей з’яўляцца на полі з-за шматлікіх траўм, сезон 2013/14 увогуле прапусціў поўнасцю. У студзені 2017 года быў арандаваны клубам «Шальке 04»«Бавария» отдала Бадштубера в аренду «Шальке». football.by.. Па заканчэнні сезона «Баварыя» абвясціла аб зыходзе Бадштубера з камандыБадштубер покинет «Баварию» и будет играть за рубежом. by.tribuna.com..
У жніўні 2017 года, адмовіўшы маскоўскаму «Спартаку», падпісаў кантракт са «Штутгартам»Бадштубер стал игроком «Штутгарта» . by.tribuna.com.. У ліпені 2018 года падоўжыў кантракт са швабскім клубам на тры гады«Штутгарт» продлил контракт с Бадштубером контракт на 3 года. by.tribuna.com.. У 2020 годзе быў пераведзены ў другую каманду і да канца сезона 2020/21 выступаў за «Штутгарт II».
У ліпені 2021 года стаў іграком швейцарскага «Люцэрна». У снежні 2021 года па пагадненні бакоў пакінуў каманду.
У верасні 2022 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры.
Міжнародная кар’ера 29 мая 2010 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай у таварыскім матчы супраць каманды Венгрыі, выйшаўшы на змену замест Арнэ Фрыдрыха.
Дасягненні «Баварыя»: Чэмпіён Германіі (5): 2010, 2013, 2014, 2015, 2016 Уладальнік Кубка Германіі (4): 2010, 2013, 2014, 2016 Уладальнік Суперкубка Германіі (2): 2010, 2012 Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2013 Уладальнік Суперкубка Еўропы: 2013 Пераможца клубнага чэмпіянату свету: 2013
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Германіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Германіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Баварыя Мюнхен Катэгорыя:Ігракі ФК Баварыя II Мюнхен Катэгорыя:Ігракі ФК Шальке 04 Катэгорыя:Ігракі ФК Штутгарт Катэгорыя:Ігракі ФК Штутгарт II Катэгорыя:Ігракі ФК Люцэрн