І́гар Ярасла́вавіч Бі́рча (Гарык Бірча) (нар. , Далінская, Кіраваградская вобласць) — акцёр і аўтар папулярных разважальна-гумарыстычных тэлеперадач, кінаакцёр, удзельнік украінскага тэлепраекта «Comedy Club Ukraine», удзельнік гульняў Вышэйшай Украінскай лігі КВЗ і Маскоўскай Вышэйшай лігі КВЗ у складзе кіеўскага клуба «Аляска» (2002—2007).

Біяграфія Нарадзіўся ў горадзе Далінская, пазней пераехаў з сям’ёй у Крывы Рог. У школьныя гады пачаў гуляць у КВЗ і займацца пародыямі. У 1991 годзе паступіў на гістарычны факультэт педагагічнага інстытута ў Кіраваградзе, паралельна выступаючы ў камандах КВЗ «СКІФ» і «Гальфстрым». У 1998 годзе пайшоў у войска, дзе атрымаў званне старшага сяржанта. Праз год вярнуўся ў працы на тэлебачанні і радыё.

Зараз Гарык Бірча выступае ва ўкраінскіх тэлеперадачах, а таксама здымаецца ў серыялах.

Фільмаграфія 2004 — Паміж першай і другой — Штуцэршчык, Менеджар, Нарачоны 2004 — На белым катары — Ценакоў 2004 — Таргашы — Інтэлегентны хам 2004 — Джокер — Андрэй 2008 — серыял «Былая» — журналіст 2008 — серыял «Родныя людзі» — серыёзны чэл 2008 — серыял «Два бакі адной Ганны» 2009 — серыял «Недатыкальныя» 2010 — серыял «Маршрут міласэрнасці» — цясляр, сябар пацярпелага 2011 — серыял «Дарога» 2011 — серыял «Ластаўчына гняздо» 2011 — серыял «Ефрасіння» — супрацоўнік 2011 — Вяртанне Мухтара-3 — зорка ТБ 2011 — Карціна крэйдай — напарнік кілера 2011 — серыял «Ліст чакання» 2011 — серыял «Жаночы лекар» 2011 — серыял «Костапраў» 2012 — серыял «Брат за брата-2» 2012-… — серыял «Віталька»

Катэгорыя:Comedy Club Катэгорыя:Гульцы Вышэйшай лігі КВЗ Катэгорыя:Шоумены Катэгорыя:Сцэнарысты Украіны Катэгорыя:Гумарысты Украіны Катэгорыя:Комікі Расіі Катэгорыя:Комікі Украіны Катэгорыя:Тэлевядучыя Украіны