Адам Багорыч (, , каля Брэстаніцы — , Германія) — славенскі філолаг, дзеяч Рэфармацыі. thumb|злева|Першая граматыка славенскай мовы 1584 г.

Адзін з лідараў пратэстанцкага руху 16 ст. у Славеніі, поруч з Прымажам Трубарам і Юрыем Далмацінцам, разам з імі пачынальнік літаратурнай славенскай мовы. А. Багорыч у 1584 г. у Вітэнбергу выдаў выдаў першую граматыку славенскай мовы, а таксама філалагічную працу дзе між іншым, у раздзеле De orthografia Rutenica et Moskovitica, разглядалася старабеларуская (русінская) мова, ён заўважыў агульнасць славенскай мовы «з маскоўскай і русінскай» (cum Moshovitis et Rutenis communem)Bohorizh A. Arcticae horulae siccisivae de Latino-Carniolana litteratura ad Latinae linguae analogiarn accomodata. Vitembergae, 1584..

Літаратура B. Berčič. Adam Bohorič in njegova slovnica slovenskega jezika (spremna beseda). Arcticae horulae succisivae (faksimile). Ljubljana, 1970. L. Legiša. Zgodovina slovenskega slovstva I: do začetkov romantike. Ljubljana, 1956 B. Pogorelec, Tiristo let Bohoričeve slovnice. Jezik in slovstvo 6. Ljubljana, 1984. J Toporišič, J. Bohorič, Adam. Enciklopedija Slovenije, Zv. 1. Ljubljana, 1987. s. 303. J. Pogačnik, J. Slovenska književnost I. Ljubljana, 1998

Катэгорыя:Постаці славенскай філалогіі Катэгорыя:Пісьменнікі Славеніі