Густава Адрыян Рамас Васкес (; нар. , Сантандэр-дэ-Кілічаа, Калумбія) — калумбійскі футбаліст, нападнік клуба «Амерыка» з Калі і былы ігрок нацыянальнай зборнай Калумбіі.
Клубная кар’ера Адрыян з’яўляецца выхаванцам футбольнай школы клуба «Амерыка». Дарослую футбольную кар’еру пачаў у 2004 годзе ў асноўнай камандзе таго ж клуба. На працягу сезону 2006/07 абараняў на ўмовах арэнды колеры клуба «Санта-Фэ».
У 2007 годзе вярнуўся з арэнды ў клуб «Амерыка». На гэты раз згуляў за каманду больш за два сезоны сваёй гульнявой кар’еры. Большасць часу, праведзенага ў складзе «Амерыкі», быў асноўным іграком атакавалага звяна каманды, стала забіваючы мячы ў браму сапернікаў.
У канцы жніўня 2009 года падпісаў кантракт з нямецкім клубам «Герта». Дэбют за клуб адбыўся 12 верасня 2009 года ў матчы супраць «Майнца». У сезоне 2013/14 стаў найлепшым бамбардзірам клуба, забіўшы за сезон 16 галоў. 9 красавіка падпісаў дагавор з дортмундскай «Барусіяй», дзе разглядаўся як замена Роберту Левандоўскаму.
У студзені 2017 года перайшоў у кітайскі клуб «Чунцын Ліфань», да якога мусіў далучыцца ўлетку, а да таго часу быў аддадзены ў арэнду іспанскай «Гранадзе»Адриан Рамос стал игроком «Чунцин Лифань». by.tribuna.com.. Застаўся ў «Гранадзе» і ў сезоне 2017/18, калі клуб выбыў у Сегунду. У студзені 2018 года далучыўся да «Гранады» на трывалай аснове.
У студзені 2020 года вярнуўся ў «Амерыку».
Міжнародная кар’ера У складзе нацыянальнай зборнай Калумбіі дэбютаваў 20 жніўня 2008 года ў таварыскім матчы супраць зборнай Эквадора.
Дасягненні Барусія Дортмунд: Уладальнік Суперкубка Германіі (2): 2014
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Калумбіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Калумбіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Амерыка Калі Катэгорыя:Ігракі ФК Гранада Катэгорыя:Ігракі ФК Чунцын Ліфань Катэгорыя:Ігракі ФК Барусія Дортмунд Катэгорыя:Ігракі ФК Герта Берлін Катэгорыя:Ігракі ФК Санта-Фэ Катэгорыя:Ігракі ФК Трухільянас