Кара́сіна — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Дрысвята, за 23 у напрамку на захад ад горада Браслаў, каля вёскі Карасіна.
Плошча паверхні возера 0,15 км². Даўжыня 0,5 км, найбольшая шырыня 0,39 км. Даўжыня берагавой лініі 1,47 км. Катлавіна авальнай формы. Схілы катлавіны спадзістыя, вышынёй 5—7 м. Берагавая лінія слабазвілістая. Уздоўж усходняга берага забалочаная пойма шырынёй да 250 м. Возера значна зарастае. У паўднёвай частцы выцякае ручай у возера Дрысвяты.
Літаратура
Спасылкі Иванов-Смоленский В. Г. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Т. 3-2.
Катэгорыя:Азёры Браслаўскага раёна Катэгорыя:Басейн Дрысвяты