Сасы́к, Сасы́к-Сіва́ш (, ) — ліман лагуннага тыпу, або салёнае возера на паўвостраве Крым паміж гарадамі Еўпаторыя і Сакі, плошча 71 — 75 км², глыбіня да 1,5 м, узровень на 0,6 м ніжэй за ўзровень Чорнага мора. Даўжыня 14 км, найбольшая шырыня да 9 км. Салёнасць ад 90 да 160 ‰. Утварылася з лагуны Каламіцкага заліва Чорнага мора, ад якога аддзеленае шырокай перасып'ю. На поўначы і захадзе — доўгія вузкія залівы.

Сілкаванне возера адбываецца ў асноўным за кошт падземных крыніц і фільтрацыі марской вады праз перасып. Улетку плошча значна памяншаецца, салёнасць вады павялічваецца.

Літаратура

Катэгорыя:Азёры Крыма Катэгорыя:Салёныя азёры