Радзе́вічы. Сустракаецца таксама варыянт Радувэ́чы (, ) — вёска ў Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Вярховіцкага сельсавета.
Да 6 чэрвеня 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Вярховіцкага сельсаветаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 6 чэрвеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16., да 23 чэрвеня 2011 года — у склад Каленкавіцкага сельсавета (у 1960—1968 гадах — Бушміцкі сельсавет)Решение Брестского областного Совета депутатов от 23 июня 2011 г. № 114 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Каменецкого района.
Назва У гэтым жа рэгіёне, ля Пружанаў у "Рэвізіі Кобрыньскай эканоміі" 1563 г. тройчы згадваюцца носьбіты асабістага імені "Радзь": "Радь Олишковъ", "Радь Осташевичъ", "Радь Малеевичъ" (з гнязда вёсак Малеч, Залужжа, Падкраічы). Патранімічнае прозвішча Радзевіч - з суседніх Кабакоў і Лінава.Ревизия Кобринской экономии: составленная в 1563 году королевским ревизором Дмитрием Сапегой. — Вильна, 1876. С. 177, 211, 216, 220, 230. У ХІХ ст. фіксавалася віленскае прозвішча Радзьhttps://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSM1-NWJH-M?i=494&cat=1647808.
На думку М. Бірылы, прозвішчы Радзевіч, Радзь і да т. п. паходзяць ад адной з формаў мужчынскага ўласнага імені РадзівонБірыла М. В. Беларуская антрапанімія. Уласныя імёны, імёны-мянушкі, імёны па бацьку, прозвішчы. Мінск, 1966. С. 140..
Ёсць сучасныя літоўскія Radys, Radaitishttps://pavardes.lki.lt/?pv=9fa77dd8eb02aa3350400a30cea298d1. Аснова Rad- частая ў складзе старажытных двухасноўных балцка-літоўскіх імёнаўZ. Zinkevičius. Lietuvių asmenvardžiai. Vilnius, 2008. C. 127..
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Вярховіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Камянецкага раёна