Віктар Антонавіч Лама́ка (, Дубіцкая Слабада, Мінскага раёна — , ) ― заслужаны лесавод Рэспублікі Беларусь, заснавальнік Глыбоцкага дэндрарыя.

Біяграфія Выхоўваўся ў шматдзетнай сялянскай сям’і. Пасля школы вучыўся ў Магілёўскім землеўпарадкавальным тэхнікуме, у Гомельскім лесатэхнічным інстытуце.

Ваяваў у Чырвонай Арміі, атрымаў раненне недалёка ад Берліна.

Пачаў працаваць у кастрычніку 1945 года ў Глыбоцкім лясгасе. У 1977 годзе за арганізацыю і вырошчванне пасадачнага матэрыялу і стварэнне лесанасенных плантацый В. А. Ламака быў узнагароджаны бронзавым медалём ВДНГ СССР, а ў 1983 годзе — другім медалём, як стваральнік дэндралагічнага сада. У 1986 годзе па просьбе настаўнікаў Слабадской СШ Шаркаўшчынскага раёна ён распрацаваў праект міні-дэндрасада памяці І. П. Сікоры.

У 1990 годзе В. А. Ламака выдаў аўтарскую кнігу «Дэндралагічны сад Глыбоцкага лясгаса». Вынікам творчай працы стаў фотаальбом «Глыбоцкаму вопытнаму лясгасу — 60 год», у які ўвайшло каля 300 здымкаў розных гадоў з апісаннем асноўных этапаў развіцця лясгаса і яго дасягненні за гэты перыяд.

Пры лясгасе створаны музей прыроды, дзе значная частка экспазіцыі прысвечана дзейнасці Віктара Антонавіча

Літаратура Бородин В. Чудо по имени ― дендрарий // Белорусская нива, 2000, 29 января Чайка Л. Щедрое наследие // Веснік Глыбоччыны, 2002, 8 чэрвеня

Спасылкі Глубокский историко-этнографический музей Дэндрасад пад Глыбокім канкурэнт мінскаму батанічнаму. Але з вольным уваходам // Віцебскі Зялёны партал Ломако, Виктор Антонович (лесное хозяйство ; 1910—2001) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Мінскім раёне Катэгорыя:Выпускнікі БДТУ Катэгорыя:Лесаводы СССР Катэгорыя:Лесаводы Беларусі Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны