СТБ — украінскі тэлеканал. Пачаў вяшчанне ў 1997 годзе.
Гісторыя Заснавальнікамі тэлеканала з’яўляюцца ЗАТ «Міжнародны медыя цэнтр» і карпарацыя «Інтэрньюз Нэтварк» (ЗША).
З 1997 года СТБ кантраляваўся Уладзімірам Сіўковічам, якому ўласна і належыць ідэя стварэння канала на базе інфраструктуры, створанай «Інтэрньюз-Украіна», каманды, якая з верасня 1996 года на частотах «УТ-2» стварала навіны пад назвай «Вокны» і дадатковых магчымасцей кампаніі «ПроТБ». Бягучы менеджмент узначаліў Мікалай Княжыцкі.
Пакрыццё Эфірнае аналагавае і лічбавае DVB-T2 — больш 95 % тэрыторыі Украіны, кабельнае, спадарожнікавае.
Рэйтынг Па выніках 2004 года доля СТБ склала 3,71 % (Па піпламетрычнай панелі GfK Ukraine, аўдыторыя людзі 18+, горада 50 тыс. +), ужо ў 2005 годзе дасягнула 5,2 %, у 2006 — 6,05 %, 2007 — 6,7 %, у 2008 — 7,75 %, 2009 — 8,27 %, у 2010 — 9,82 %, 2011 — 9,9 %, (3-е месца сярод тэлеканалаў, якія транслююцца ва Украіне). Да 2011 года СТБ быў адзіным сярод украінскіх тэлеканалаў, які ўвесь час з года ў год падвышаў долю тэлепраглядаў.
У 2012 годзе доля канала трохі знілізася — да 9,8 %, у 2013 дасягнула 10,6 %, у 2014 скарацілася да 8,71 %.
Эфір
Праграмы Інфармацыйныя, сацыяльныя і пазнавальныя праграмы Вокны-Навіны У пошуках ісціны Дакументальны дэтэктыў Паралельны свет Містычныя гісторыі Дэтэктар хлусні Адзін за ўсіх Масфільм. Невядомая версія
Забаўляльныя праграмы Украіна мае талент Танцуюць усе! Бітва экстрасенсаў Следства вядуць экстрасэнсы Зорнае жыццё Неверагодная праўда пра зоркі Мая праўда ВусаЛапаХвост Фермер шукае жонку Караоке на майдане Х фактар МайстарШэф Кулінарная дынастыя Куб Халасцяк Хата на тату Усё будзе добра — тэлечасопіс для жанчын
Рэаліці-шоу Халасцяк Узважаныя і шчаслівыя Цяжарная ў 16 і яго пост-шоу Дочкі-маці Правілы жыцця Вясельныя бітвы Ратуйце нашу сям’ю Дарагая, мы забіваем дзяцей
Паходжанне і мова кантэнту З’яўляецца адным з нямногіх украінскіх каналаў, які выкарыстоўвае асобныя правілы харкаўскага правапісу ў некаторых тэлеперадачах, тым самым падвяргаючы сябе як станоўчым, так і крытычным каментарам з боку грамадства.
У той жа час, паводле даных маніторынгу актывістаў кампаніі «Байкот расійскага кіно», які яны правялі 27 верасня 2014 года, на тэлеканале СТБ доля рускамоўнага кантэнту складала каля 54 %.
Катэгорыя:Тэлеканалы Украіны