Жужаль блытаны, інтрыкатус (Carabus intricatus) — жук сямейства жужаляў.
Апісанне Жук даўжынёй 24-36 мм. Цела пляскатае, верх сіні або фіялетавы. Надкрылы з 3 ланцужкамі бугаркоў і тонкімі прамежкамі, скульптура надкрылаў часта зблытаная, нерэгулярная. Ніз, ногі, ротавыя часткі і вусікі чорныя.
Пашырэнне
Пашырэнне: Сярэдняя, Паўднёвая і Паўднёва-Усходняя Еўропа. У Беларусі дакладна вядомы ў Белавежскай пушчы. Месцы пражывання — імшыстыя саснякі.
Асаблівасці біялогіі Жукі і лічынкі кормяцца малюскамі і лічынкамі насякомых.
Цеплалюбівы від. Зімуе імага, жукі актыўныя з канца красавіка да кастрычніка. Размнажэнне ў траўні-чэрвені, развіццё лічынак у чэрвені-жніўні, акукліванне ў жніўні. Жукі жывуць некалькі гадоў і кожны год размнажаюцца.
Літаратура Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-095-5
Катэгорыя:Жужалі