Англійскі інстытут спорту (, скарочаная назва EIS Sheffield) — мультыспартыўная арганізацыя ў Шэфілдзе (Англія). Будынак інстытута быў спраектаваны архітэктарамі FaulknerBrowns EIS Sheffield; інстытут адкрылі ў снежні 2003 года, кошт работ склаў 24 мільёны фунтаў стэрлінгаў. Галоўная асаблівасць збудавання — 200-метровая бегавая дарожка. Акрамя таго, інстытут мае некалькі іншых спартыўных арэн і медыцынскія ўстановы. Англійскі інстытут спорту размяшчаецца ў паўночна-ўсходняй частцы Шэфілда, паміж Шэфілд-арэнай і футбольным стадыёнам Don Valley.

Зноскі

Катэгорыя:Спартыўныя збудаванні Шэфілда Катэгорыя:Снукерныя арэны Катэгорыя:З’явіліся ў 2003 годзе Катэгорыя:2003 год у Вялікабрытаніі