Франц Бекенбаўэр (; — ) — нямецкі футбаліст, абаронца. Чэмпіён свету 1974 у складзе нацыянальнай зборнай ФРГ. У якасці трэнера — чэмпіён свету 1990.
Двойчы абраны футбалістам года ў Еўропе, 103 разы прызываўся ў шэрагі гульцоў зборнай ФРГ, адыграўшы на палях трох чэмпіянатаў свету. У якасці капітана каманды падняў над сваёй галавой Кубак свету па футболе ў 1974 годзе. З мюнхенскай «Баварыяй» тройчы запар заваёўваў Кубак еўрапейскіх чэмпіёнаў у 1974—1976 гадах; Кубак уладальнікаў кубкаў УЕФА ў 1967 годзе. Адзіны футбаліст, які ў якасці капітана гуляў у трох розных камандах.
У клубным футболе выступаў за мюнхенскую «Баварыю». У якасці галоўнага трэнера выйграў са зборнай ФРГ чэмпіянат свету 1990 года. З 1994 года — прэзідэнт «Баварыі», з лютага 2002 года — старшыня праўлення АТ «ФК Баварыя».
Памёр 7 студзеня 2024 года.
Крыніцы
Літаратура Руднік В. Чэмпіёны свету па футболе 1930—2006. — Беласток: «Set-Print», 2006.
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Германіі Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Германіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Германіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Нью-Ёрк Космас Катэгорыя:Ігракі ФК Гамбург Катэгорыя:Ігракі ФК Баварыя Мюнхен Катэгорыя:Трэнеры ФК Баварыя Мюнхен Катэгорыя:Трэнеры ФК Алімпік Марсель Катэгорыя:Трэнеры зборнай Германіі па футболе Катэгорыя:Чэмпіёны свету па футболе Катэгорыя:Чэмпіянат свету па футболе 1974 Катэгорыя:Чэмпіянат свету па футболе 1990 Катэгорыя:Трэнеры-пераможцы чэмпіянатаў свету па футболе Катэгорыя:Уладальнікі «Залатога мяча» Катэгорыя:ФІФА 100