Філі́пі Жасі́нту Нью́сі (, нар. 9 лютага 1959 года, Муеда, Партугальская Усходняя Афрыка) — мазамбікскі дзяржаўны дзеяч, прэзідэнт Мазамбіка з 15 студзеня 2015 года, міністр абароны краіны з 2008 па 2014 гады.

Біяграфія Філіпе Ньюсі нарадзіўся ў лютым 1959 года ў сялянскай сям'і ў партугальскай калоніі Мазамбік. Яго дзяцінства і юнацкасць прыпалі на каланіяльную вызваленчую вайну з партугальскімі каланізатарамі. Яго бацькі былі змагарамі за свабоду Мазамбіка. Яму прыйшлося з дзяцінства хавацца ў суседняй Танзаніі, там ён і скончыў школу і патрапіў у лік маладых кадраў ФРЭЛІМА. Там жа ў Танзаніі ён у 1973 годзе пачаў вывучаць ваенную справу.

Пасля атрымання Мазамбікам незалежнасці ў 1975 годзе ваенная спецыяльнасць стала непатрэбнай і ён пачаў вучыцца па спецыяльнасці інжынера ў сталіцы сваёй дзяржавы Мапуту. Затым ён вучыўся ў Чэхаславакіі ў Брне ў Брненскім тэхнічным універсітэце і ў Вялікабрытаніі ва ўніверсітэце Манчэстэра.

У 2008 годзе ён быў прызначаны міністрам абароны Мазамбіка. Займаў гэту пасаду да моманту вылучэння яго партыяй ФРЭЛІМА ў 2014 годзе на пасаду прэзідэнта краіны.

Абраны прэзідэнтам як прадстаўнік кіруючай партыі ФРЭЛІМА паводле вынікаў выбараў 2014 года. Заняў пасаду прэзідэнта 15 студзеня 2015 года.

Спасылкі

Катэгорыя:Прэзідэнты Мазамбіка Катэгорыя:Дзеючыя кіраўнікі дзяржаў Катэгорыя:Палітыкі XXI стагоддзя